Віктар Аляксандравіч Дзенісенка (нар. г., Красноўка, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат.
Біяграфія У 1987 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і спорту па спецыяльнасці «трэнер-выкладчык», у 1991 годзе — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання па спецыяльнасці «паліталогія», у 2003 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1978 годзе, служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на вытворчасці, вызваленай камсамольскай рабоце на пасадзе загадчыка аддзела камсамольскіх арганізацый і першым сакратаром Нараўлянскага РК ЛКСМБ, другім першым сакратаром Гомельскага АК ЛКСМБ (СМБ). У 1997—1999 гг. — Начальнік аддзела па працы з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі Рэспублікі Беларусь.
У 1999—2001 гг. — Першы сакратар аддзела міжнародных прававых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2001—2006 гг. — Першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне. У 2006—2010 гг. — Саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення рэгіёнаў Расіі МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2010—2017 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы. У 2021—2026 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане.
15 студзеня 2026 года вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан у сувязі з выхадам у адстаўкуВіктар Дзенісенка вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Таджыкістане.
Валодае нямецкай і ўкраінскай мовамі.
Жанаты, мае дачку і сына.
Спасылкі Посольство Республики Беларусь в Кыргызской Республике
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кыргызстане Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Таджыкістане