Рыгор Іванавіч Афана́сік (, в. Іванкавічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992). Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1989). Заслужаны меліяратар Беларусі (1980).
Скончыў у 1958 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1960 года ў Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 года загадчык аддзела.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджання радыенуклідамі.
Творы Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. — Мн., 1980 (у сааўтарстве).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі Катэгорыя:Меліяратары Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя меліяратары БССР