Міжнародная акадэмія навук Сан-Марына (, ) — міжнародная навукова-адукацыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у славацкім горадзе Комарна. Рабочымі мовамі акадэміі з’яўляюцца нямецкая, англійская, французская, італьянская і эсперанта.
Гісторыя
Гельмар Франк, які потым стаў першым прэзідэнтам акадэміі, пасля паспяховага выступлення на кангрэсе па пытанням адукацыі (Сан-Марына, 1979 год) звярнуўся да кіраўніцтва Рэспублікі Сан-Марына з прапановай аб стварэнні ўніверсітэта для тых хто жадае атрымаць ступень доктара ў розных галінах прымянення кібернэтыкі. Першая сустрэча па гэтаму пытанню з Міністрам адукацыі і культуры Сан-Марына Фаўстай Марганці (Fausta Morganti) абылась 25 лістапада 1981 года. Была сфармулявана сустрэчная прапанова аб стварэнні не ўніверсітэта а акадэміі, якая сумяшчае адукацыйную і навуковую работу. Праект МАН быў зацвержаны Дзяржаўным кангрэсам Сан-Марына (пастанова № 58 ад 19 мая 1983 года), а з 28 снежня таго ж года МАН адкрыла сваю першую ўніверсітэтскую сесію ў Сан-Марына. Афіцыйны пачатак дзейнасці МАН датуецца 13 верасня 1985 года, калі адвакат паставіў свой подпіс пад статутам акадэмііУнікальная Акадэмія.
Спасылкі Афіцыйны сайт акадэміі МАН Сан-Марына на сайце Цэнтра Інавацыйных Тэхналогій у Адукацыі
Катэгорыя:Арганізацыі эсперантыстаў Катэгорыя:Акадэміі Катэгорыя:Навука ў Сан-Марына