Міхайлаўка () — горад (з 1948 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Міхайлаўскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 59,5 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1762 годзе.

Геаграфія Горад размешчаны на правым беразе ракі Мядзведзіцы (прыток Дона), за 190 км ад Валгаграда. Чыгуначная станцыя Себракова.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Аляксандр Васільевіч Топчыеў (1907—1962) — хімік-арганік, акадэмік Акадэміі навук СССР, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР з 1958 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1762 годзе