Валгаград (; да 1925 — Царыцын, да 1961 — Сталінград) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валгаградскай вобласці. Насельніцтва (2024, 15-е месца ў Расіі). Найбуйнейшы прамысловы горад у Ніжнім Паволжы.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Волгі ў яе ніжнім цячэнні. Працягнуўся ўздоўж берага ракі на 90 км.

Гісторыя Горад заснаваны ў XVI стагоддзі на востраве, насупраць упадзення ракі Царыцы ў Волгу, для абароны волжскага шляху на стыку Волгі і Дона. У пачатку XVII стагоддзя Царыцын згарэў; ізноў пабудаваны ў 1615 годзе на правым беразе Волгі. У XVII—XVIII стагоддзях Царыцын з’яўляўся буйным цэнтрам паўстанняў: у маі 1670 года горад быў захоплены атрадамі Сцяпана Разіна, у жніўні 1774 года войскі Емяльяна Пугачова разбілі пад Царыцынам буйны атрад царскіх войск. З 1782 года павятовы горад Саратаўскай губерні. У XIX стагоддзі былі пабудаваны найбуйнейшая на Волзе нафтабаза таварыства Нобель, кацельныя майстэрні француза Баро, Урала-Волжскі металургічны завод (1898) і інш. У другой палове XIX стагоддзя праз Царыцын прайшла чыгунка і ён ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел, звязаны з цэнтрам Расіі, Данбасам, Каўказам.

Насельніцтва

Транспарт Валгаградскі хуткасны трамвай

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Алена Гаджыеўна Ісінбаева — расійская спартсменка. Андрэй Яўгенавіч Крывашэеў (нар. 1981) — беларускі журналіст, тэлевядучы, грамадскі дзеяч. Галіна Уладзіміраўна Палянская (нар. 1950) — беларускі архітэктар. Генадзь Васілевіч Рымскі — беларускі вучоны і педагог. Вераніка Уладзіміраўна Стоцкая (нар. 1967) — беларускі архітэктар. Ганна Васільеўна Чапман — агент расійскай разведкі. Віктар Іванавіч Башмакоў (нар. 1933) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1990).

Славутасці Цэнтральны парк культуры і адпачынку

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Гарады-мільянеры Расіі