Беларэчансккарта Краснадарскага края — () — горад (з 1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Беларэчанскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 54,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1863 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Белая ў перадгор’ях Галоўнага Каўказскага хрыбта. Адлегласць да Краснадара — 90 км, да Майкопа — 12. Вузлавая чыгуначная станцыя (Беларэчанская) Паўночна-Каўказскай чыгункі на лініі Армавір—Туапсэ з адгалінаваннем электрыфікаванай галінкі ўверх па даліне ракі Белая (праз Майкоп) да пасёлка Каменнамосцкі.
Эканоміка:
Хімічная прамысловасць: завод па вытворчасці фосфарных мінеральных угнаенняў (належыць ААТ «Еўрахім»). Харчовая прамысловасць: малочны завод, харчкамбінат. Маслаэкстракцыйны завод. Мэблевая і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Вытворчасць будматэрыялаў. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту.
Катэгорыя:Гарады Краснадарскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1862 годзе