Гео́ргіеўск () — горад (з 1786 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Георгіеўскага раёна Стаўрапольскага края. Заснаваны ў 1777 годзе. Горад размешчаны ў Перадкаўказзі на рацэ Падкумак (прыток Кумы), за 210 км на паўднёвы ўсход ад Стаўрапаля. Чыгуначны вузел. Гісторыя Заснаваны ў верасні 1777 года як крэпасць Св. Георгія на Азова-Маздокскай абарончай лініі. У 1783 годзе тут быў заключаны Георгіеўскі трактат паміж Расіяй і Грузіяй, паводле якога цар Іраклій II прызнаваў заступніцтва Расіі. З 1785 павятовы горад Каўказскага намесніцтва. З 1802 года цэнтр Каўказскай губерні. Пачатак XIX ст. — росквіт горада — кірмашы, адкрыліся: лячэбная ўправа, прыхадское і павятовае вучылішчы. Але з 1822 года Георгіеўск, які стаў павятовы горадам, паступова губляе сваё значэнне. Насельніцтва

Эканоміка У сучасным Георгіеўску: заводы — арматурны, рамонтна-механічны, цвіковы, гарбарныя, два цагляныя, асфальтавыя, спецінструментаў; фабрыкі — швейная, абутковая, футравыя; прадпрыемствы харчовай прамысловасці: маслаэкстракцыйны, кансервавы, малочны, мукамольны, вінаробны, піўзавод, мяса- і птушкакамбінаты.

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Стаўрапольскага края