Палянаўскі мір — мірны дагавор паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай, падпісаны 17 (27) мая — 4 (14) чэрвеня 1634 года ў сяле Семлева на рацэ Палянаўцы, паміж Вязьмай і Дарагабужам. Скончыў Смаленскую вайну 1632—1634 гадоў.

Прадстаўнікі бакоў Расію на перамовах прадстаўлялі баярын Ф. І. Шарамецеў; акольнічы князь А. М. Львоў; дваранін С. М. Праесцеў і дзякі Р. Нячаеў і В. Пракоф'еў. Рэч Паспалітую прадстаўлялі каронны канцлер біскуп Якуб Задзік, літоўскі гетман Крыштаф Радзівіл.

Тэзісы дагавора Пацвярджаліся межы паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай па Дэвулінскаму перамір'ю 1618 года, то бок апошняя захоўвала за сабой Чарнігаўскую зямлю з гарадамі Чарнігаў і Ноўгарад-Северскі (уласна заставалася за Польшчай) і Смаленскую зямлю з гарадамі Смаленск, Трубчэўск, Рослаўль і інш. (уласна заставалася за ВКЛ). Расія адмаўлялася ад усіх занятых падчас вайны рускіх земляў, якія былі захоплены Рэччу Паспалітай напачатку XVII стагоддзя. Вынятак складаў горад Сярпейск з паветам. Рэч Паспалітая абавязвалася вывесці войскі з меж Расіі. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV адмаўляўся ад прэтэнзій на рускі прастол. Расія павінна была выплаціць Рэчы Паспалітай 200 тысяч рублёў срэбрамLeszek Podhorodecki, Wazowie w Polsce, s. 242. Быў зафіксаваны неадкладны абмен палоннымі без выкупу і затрымання, а таксама межаванне граніц (ажыццёўлена 5 камісіямі ў 1635—1648 гадах).

Падчас перамоў паміж прадстаўнікамі абедзвюх дзяржаў рускай дэлегацыяй былі адпрэчаны: прапанова палякаў дазволіць ім будаваць каталіцкія касцёлы, набываць вотчыны ў Маскоўскай дзяржаве (як і рускім), вольна ўступаць у шлюб падданых абедзвюх дзяржаў; прапанова пра тое, каб рускі цар Міхаіл Фёдаравіч падпісваўся як «цар сваёй Русі», а не «цар усёй Русі». прапанова палякаў пра тое, што «кароль польскі і вялікі гасудар маскоўскі павінны разам імкнуцца, каб быў у іх нарад гарматны, караблі і людзі ваярскія на моры Лівонскім (Балтыйскім) і на моры Вялікім (Чорным) для пашырэння граніц»С. Соловьев История России т. IX, стр. 12–13..

Мір быў ратыфікаваны абодвума бакамі ў 1635 годзе.

Значэнне Мір быў падпісаны на нявыгадных для Расіі ўмовах, аднак ёй атрымалася вырашыць дынастычную праблему і ўмацаваць аўтарытэт дынастыі Раманавых. Нягледзячы на тое, што Маскоўская дзяржава панесла цяжкія тэрытарыяльныя страты, яны ў цэлым былі абмежаванымі: польскі кароль запатрабаваў толькі тое, што ўжо было пад яго кантролем. І ўсё ж нават пасля падпісання міру захавалася глеба для будучых вайсковых канфліктаў паміж дзвюма дзяржавамі.

Літаратура

Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта Катэгорыя:Мірныя дагаворы XVII стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Расіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:1634 год у Еўропе