Слуцкая музычная школа — музычная школа, якая існавала ў 1746—1760 гадах у горадзе Слуцк (паводле ўскосных звестак). Рыхтавала музыкантаў для Слуцкай капэлы Радзівіла. Сярод навучэнцаў — гарадскія і вясковыя жыхары, сярод выкладчыкаў — Ф. Вітман, «прыдворны капельмайстар для навучання прыгонных капелістаў» (кантракт 1756), магчыма, і інш. выканаўцы капэлы.
Літаратура
Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн., 1985. — С. 120; Miller A. Teatr polski i muzyka na Litwe. ― Wilno, 1936. S. 38.
Катэгорыя:Музычная адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:Адукацыя ў Слуцку Катэгорыя:З’явіліся ў 1746 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1760 годзе Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:1746 год у Беларусі