Пэлх () — вёска ў Польшчы, уваходзіць у Падляскае ваяводства, Семятыцкі павет, гміна Пэрляева. Яна знаходзіцца прыкладна ў 6 км да паўночнага захаду ад Пэрляева, у 32 км да паўночнага захаду ад Семятычаў, і 73 км да паўднёвага захаду ад Беластока.

Гісторыя У 1434 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч падарыў землі, у склад якіх уваходзіла вёска Пэлх, шляхцічу Мікалаю Насуце з Мендзыжэца. Пазней землі належалі Касінскім, Вадынскім, Аборскім і Асалінскім з Рудкі. У 1861 годзе ў вёсцы быў скасаваны прыгон.

У канцы XIX стагоддзя Пэлх была сялянскай вёскай на рацэ Пэлхаўка, з фальваркам Стэфанава, у Бельскім павеце Гродзенскай губерні. У сяле было 40 хат і 431 жыхар. Таксама тут былі вадзяны млын, пясчаная глеба, вырошчвалася жыта, няшмат сенажацяў, а мясцовы лес выкарыстоўваўся для будаўніцтва.

У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў Ломжынскае ваяводства.

Крыніцы