Геахі́мія ( – «Зямля» + позналац. chimia – «хімія». Хімія Зямлі) — навука пра хімічны склад Зямлі, пашырэнне ў ёй хімічных элементаў і іх стабільных ізатопаў, заканамернасці размеркавання хімічных элементаў у розных геасферах, законы іх паводзін, спалучэння і міграцыі ў прыродных геасістэмах.

Асноўныя раздзелы Асноўныя раздзелы: аналітычная геахімія; фізічная геахімія; геахімія літасферы; геахімія літагенеза; геахімія гідрасферы; рэгіянальная геахімія; радыёгеахімія; радыёгеахраналогія; геахімія ландшафту; арганічная геахімія; і інш.

Некаторыя паняцці Геахімічны фон — сярэдняе ўтрыманне хімічнага элемента ў глебах па дадзеных вывучэння статыстычных параметраў яго размеркавання. Геахімічны фон з'яўляецца рэгіянальнай або мясцовай характарыстыкай глеб і парод.

Геахімічная анамалія — участак тэрыторыі, у межах якога статыстычныя параметры размеркавання хімічнага элемента пэўна адрозніваюцца ад геахімічнага фону.

Геахімічны бар'ер — зона рэзкага памяншэння міграцыйнай здольнасці якіх-небудзь хімічных элементаў, што суправаджаецца іх асаджэннем з раствора і прыводзіць да ўзнікнення іх падвышанай канцэнтрацыі. Геахімічныя бар'еры ўяўляюць сабой межы паміж рознымі геахімічнымі становішчамі.

Зона забруджвання — геахімічная анамалія, у межах якой утрыманне забруджвальных рэчываў дасягае канцэнтрацый, якія аказваюць неспрыяльны ўплыў на здароўе чалавека.

Гл. таксама Катэна Кларк

Літаратура «Treatise on geochemistry» 2003, Elsevier.

Катэгорыя:Раздзелы хіміі Катэгорыя:Геалогія Катэгорыя:Навукі аб Зямлі