Дрыс Ме́ртэнс (; нар. , , Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Клубная кар’ера Мертэнс з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Андэрлехт», у асноўную каманду якой ніколі не трапляў. У 2005 годзе Дрыс стаў іграком «Гента», аднак на працягу двух сезонаў ігрок знаходзіўся ў арэндах у дробнай бельгійскай і нідэрландскай камандах, у апошнюю з якіх, клуб АГОВВ, у 2007 годзе перайшоў.
У новым клубе, які гуляў у другім дывізіёне нідэрландскага футбола, Дрыс з цягам часу стаў капітанам і набыў статус футбаліста вялікага таленту. 25 мая 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Утрэхт».
28 чэрвеня 2011 года Мертэнс разам з партнёрам па «Утрэхту» Кевінам Стротманам перайшоў у склад эйндхавенскага ПСВ. За за гэтыя трансферы нідэрландскі гранд выдаткаваў увогуле 13 млн еўраPSV agree deals for Utrecht duo Dries Mertens & Kevin Strootman. Goal..
У 2013 годзе ігрок перайшоў у італьянскі «Напалі». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.
У жніўні 2022 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Галатасараем»Мертенс и Торрейра перешли в "Галатасарай". football.by..
Міжнародная кар’ера У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Дасягненні ПСВ Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2012 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2012
«Напалі» Уладальнік Кубка Італіі (2): 2014, 2020 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2014
«Галатасарай»: Чэмпіён Турцыі: 2023
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гент Катэгорыя:Ігракі ФК Эндрахт Алст Катэгорыя:Ігракі ФК АГОВВ Катэгорыя:Ігракі ФК Утрэхт Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай