Яраслаў Уладзіміравіч Ракіцкі (; нар. , Пэршатравэнск, Днепрапятроўская вобласць, Украінская ССР, СССР) — украінскі футбаліст, абаронца данецкага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2009—2018).
Біяграфія Маці працавала школьнай настаўніцай, потым трэнерам па фітнесе. Бацька працуе на шахце ў Першатравенску. Дзед і дзядзька займаліся футболам на аматарскім узроўні. Малодшая сястра Дар’я прафесійна займаецца тэнісам.
Яраслаў Ракіцкі аматар творчасці Міхаіла Круга, любімыя песні «Кольшчык» і «Споведзь».
За час выступленняў у складзе зборнай Украіны, Ракіцкі ніколі не спяваў гімн Украіны. Адкрыта падтрымліваў «жыхароў Данбаса» і сімпатызаваў кіраўніцтву ДНР.https://www.sport-express.ru/football/rfpl/reviews/rakickiy-nikogda-ne-boyalsya-podderzhivat-donbass-veteran-shahtera-o-transfere-zenita-1505957/https://www.sport-express.ru/football/rfpl/reviews/chempionat-ukrainy-chempionat-rossii-premer-liga-shahter-zenit-transfer-rakickogo-1505582/https://www.dialog.ua/sport/170597_1548750985
У сакавіку 2022 года па сямейных абставінах пакінуў санкт-пецярбургскі «Зеніт»Украинец Ракицкий расторг контракт с "Зенитом". У ліпені 2022 года афіцыйна стаў іграком турэцкага клуба «Адана Дэмірспор»Футбол. Ярослав Ракицкий официально стал игроком турецкого "Адана Демирспор" , пакінуў клуб па пагадненні бакоў у снежні 2022 года.
У студзені 2023 года вярнуўся ў «Шахцёр».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Украіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Адана Дэмірспор