Сямё́н Іва́навіч Кале́снікаў (1893, мясцечка  — 23 мая 1949, ) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Сямён Калеснікаў нарадзіўся ў 1893 годзе ў сялянскай сям’іЗ гісторыі Краснапольскага лясгаса .

Скончыўшы Крычаўскае рамеснае вучылішча, ён пачаў працаваць на чыгуначнай станцыі Янакіева Кацярынаслаўскай губерні.

З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска, у 1916 годзе скончыў школу прапаршчыкаў.

У 1917 годзе ўступіў у Чырвоную Гвардыю, вярнуўся на радзіму і быў прызначаны начальнікам Крычаўскай міліцыі. Пасля ўзначаліў Крычаўскі валвыканкам.

У 1929 годзе ён скончыў лесагаспадарчы факультэт Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, пасля чаго быў накіраваны на працу ў лясную гаспадарку. Пачынаў працу ляснічым, пазней кіраваў шэрагам леспрамгасаў, трэстам «Маглеспрам», лясным аддзелам Магілёўскага абкама КП БССР. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны ў якасці намесніка камандзіра дарожна-эксплуатацыйнага палка.

Пасля вызвалення Беларускай ССР Калеснікаў быў адазваны з фронту і накіраваны на працу Упаўнаважаным Галоўлесааховы пры Савеце Народных Камісараў па рэспубліцы. Актыўны ўдзельнік пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі. Пасля пераўтварэння Галоўлесааховы ў Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР ён быў прызначаны першым міністрам, у гэты перыяд яго намеснікам па кадрах працаваў Герой Савецкага Саюза Васіль Корж.

Раптоўна памёр ад інфаркту 25 мая 1949 года, пахаваны ў прысутнасці вялікай колькасці людзей на Вайсковых могілках Мінска.

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Крыніцы

Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі БССР