Вае́нная наву́ка — вобласць навукі (тэарэтычнай і практычнай), якая ўяўляе сабой сістэму ведаў аб падрыхтоўцы і вядзенні ваенных дзеянняў (вайны) дзяржавамі, кааліцыямі дзяржаў або класамі для дасягнення палітычных мэтаў, састаўная частка ваеннай справы.

У іншых дзяржавах дадзены тэрмін уключае ўсе што звязана з вайной, абаронай і агрэсіяй супраць непрыяцеля, гэта значыць, з ваеннай справай.

Раней Ваенная навука вызначалася як тэорыя вайны, вучэнне аб вайне, сістэматычнае развіцце законаў ваеннага мастацтваЭСБЕ.

Сетевое научное издание «Наука.

Па асобных або ўсім наогул галінах (дысцыплінах) ваеннай навукі існуюць шматлікія падручнікі, зборнікі, кіраўніцтвы, ваенныя энцыклапедыі і таму падобнае.

Гісторыя Ваенная навука, у агульным разуменні, стваралася, развівалася і ўдасканальвалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду. Яе асобныя галіны (дысцыпліны, элементы) зарадзіліся яшчэ ў далекай старажытнасці (у перыяд рабаўладальніцкага грамадства ў Егіпце, Персіі, Кітаі, Грэцыі і Рыме). У перыяд сярэднявечча працягвала сваё развіццё. Па меры росту прадукцыйных сіл грамадства ў дзяржавах свету ўдасканальваліся ўзбраенне і ваенная тэхніка, ускладнялася кіраванне войскам (флотам) і іх фарміраваннямі, назапашваўся гістарычны вопыт у вайсковай справе. Усё гэта і прывяло ў канчатковым выніку да афармлення ваеннай навукі як пэўнай сістэмы практычных і тэарэтычных ведаў, уменняў і навыкаў.

Склад Раней Ваенная навука, у шырокім сэнсе, уключала ў свой склад: вучэнне аб ваенных мэтах, г. зн. ваенную палітыку; вучэнне аб ваенных сродках (арганізацыю, кіраванне, узбраенне і амуніцыю войскаў, крэпасцяў, марскіх сіл і гэтак далей); вучэнне аб прымяненні вайсковых сродкаў для дасягнення пастаўленай мэты, г. зн. аб самом вядзенні вайны (ваенных дзеянняў). кіраўніцтва для ваенных аперацый у шырокіх памерах (стратэгія) вывучэнне асобных распараджэнняў адносна засяроджвання, перамяшчэння і баявых дзеянняў войскаў (тактыка). прыватныя (дапаможныя) ваенныя навукі фартыфікацыя артылерыя ваенная геаграфія ваенная хімія ваенная тапаграфія і гэтак далей.

Вучоная ступень і званне У залежнасці ад наменклатуры, па якой адбываецца абарона доктарскай або кандыдацкай дысертацыі, суіскальніку прысуджаецца адна з наступных вучоных ступеняўНаменклатура спецыяльнасцяў навуковых работнікаў. : Доктар ваенных навук (д. ваен. н.Афіцыйнае скарачэнне.) Кандыдат ваенных навук (канд. ваен. навукАфіцыйнае скарачэнне.) Таксама магчыма атрыманне вучонага звання: Прафесар Дацэнт

Гл. таксама Курсант Ваенная адукацыя ў Беларусі

Літаратура Словарь военных терминов. / Сост. А. М. Плехов. Ред. С. Г. Шапкин. — М.: Воениздат, 1988. — ISBN 5-203-00175-8

Энцыклапедыі

Большая советская энциклопедия (БСЭ). 3-е изд. в 30-ти томах. — М.: Советская энциклопедия, 1969—1978. ; Военный энциклопедический словарь (ВЭС). — М.: Воениздат, 1984. — 863 стр., с ил., 30 л. (ил.)

Спасылкі Асновы ваеннай і ваенна-марской навукі на Militera.ru. Ваенная навука ў Рэспубліцы Беларусь на афіц.сайце Міністэрства абароны Беларусі

Катэгорыя:Ваенная справа