Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Мікалаюнцы Браслаўскі раён Віцебскай вобласці.

Гісторыя Каля могілак. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам, вільчык якога над алтарнай часткай завершаны васьмігранным барабанам з купалком. Да галоўнага фасада далучана трох'ярусная чацверыковая званіца, шатровы дах якой завершаны макаўкай з крыжам на яблыку.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Катэгорыя:Мікалаюнцы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі