Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова г.Смаленска. Створаны 7 лістапада 1918 года дэкрэтам Савету народных камісараў. Першапачаткова ўніверсітэт аб'ядноўваў у сабе гуманітарны, натуральна-навуковы і медыцынскі адукацыйныя кірункі.

У адпаведнасці з рашэннем урада аб рэформе вышэйшай і сярэдняй прафесійна-тэхнічнай адукацыі загадам Наркамата асветы РСФСР ад 18 красавіка 1930 года ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў два самастойныя інстытуты: Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут Наркамасветы РСФСР і Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут Наркамздрава РСФСР.

13 студзеня 1998 г. загадам Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі РФ «Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут» быў перайменаваны ў «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт». 19 снежня 2005 года Федэральнае агенцтва па адукацыі перайменавала дзяржаўную ўстанову адукацыі вышэйшай прафесійнай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт» у «Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт» (СмалДУ).

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Казімір Паўлавіч Буслаў, беларускі савецкі філосаф Даніла Сямёнавіч Варанцоў, украінскі электрафізіёлаг Дзмітрый Цімафеевіч Гольнеў, кіраўнік партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці Макар Цімафеевіч Кудрын, беларускі хiрург, Заслужаны ўрач БССР (1961)

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта