Не́свіч, Несвіж — рака ў Беларусі, у Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Брагінка (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 37 км. Плошча вадазбору 489 км². Пачынаецца ў месцы зліцця Радзінскага і Слабодскага каналаў. Упадае ў Брагінку прыкладна за 1 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Камарын. Часткова працякае на мяжы Беларусі і Украіны . Рэчышча каналізаванае на працягу 24 км ад вусця. Шырыня ракі 7—12 м.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Кіеўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Брагінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Хойніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці Катэгорыя:Памежныя рэкі