Адольф фон Лютцаў (, ,  — , ) — нямецкі нацыянальны герой, барон, які ўзначаліў партызанскую вайну ў тыле войскаў Напалеона, які акупаваў Германію.

У час Вызваленчай вайны арганізаваў добраахвотніцкія «карпусы свабоды» з пяхоты, кавалерыі і цірольскіх стралкоў, якія дзейнічалі ў тыле французскіх войскаў. У народзе іх называлі «чорнымі хмарамі». У другой частцы кампаніі Добраахвотніцкі прускі каралеўскі корпус фон Лютцава вёў рэгулярныя баявыя дзеянні. У 1814 дзейнічаў супраць датчан, патрапіў у палон да французаў. 16 чэрвеня 1815 яго 6-ы ўланскі корпус быў разбіты французамі, сам фон Лютцаў патрапіў у палон, яго дапытваў асабіста Напалеон. Быў вызвалены праз два дні пасля бітвы пры Ватэрлоа.

У яго гонар у Германскай імперыі быў названы лінейны крэйсер «Лютцаў», а ў Трэцім рэйху былі названы цяжкі крэйсер «Лютцаў» і дывізія СС.

Сям'я Першая жонка — Эліза фон Алефельт.

Спасылкі

Катэгорыя:Прускія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Пахаваныя на Старых гарнізонных могілках