Нефелі́н, элеаліт — пародаўтваральны мінерал з групы фельдшпатоідаў, класа каркасных сілікатаў, алюмасілікат натрыю і калію KNa(AlSiO).
Хімічны склад: 13—16 % аксіду натрыю NaO, 32—33 % аксіду алюмінію AlO, 43,5—45 % аксіду крэмнію SiO, 5,5—6,5 % КO, 0,5—1,8 % аксіду кальцыю СаОНефелин // Каталог Минералов. RU.
Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае буйныя зерні, блокі крышталёў, агрэгаты, зрэдку — гексаганальна-прызматычныя крышталі. Колер белы, шэры, брудна-зялёны, буры, жаўтаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць каля 2,6 г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай кіслаце.
Выкарыстанне Нефелін выкарыстоўваецца ў вытворчасці гліназёму адначасова з вытворчасцю соды, паташу, сілікагелю, ультрамарыну, угнаенняў і інш.
Радовішчы Радовішчы нефеліну маюцца ў ЗША, Расіі, Германіі, Нарвегіі, Швецыі, Канадзе, Румыніі, Аўстраліі, Лівіі, Конга, Азербайджане, Афганістане, Арменіі, Індыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і іншых краінах.
Літаратура
Спасылкі Нефелин // Каталог Минералов. RU Нефелин // Кристаллов.net Nepheline Mineral Data // Mineralogy Database
Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Мінералы калію Катэгорыя:Мінералы натрыю Катэгорыя:Пародаўтваральныя мінералы