Рукю́йцы () — агульная назва карэнных жыхароў астравоў Рукю. У Японіі разглядаюцца як субэтнічная група японцаў. Агульная колькасць - каля 1 млн чалавек.
Паходжанне Першыя людзі з’явіліся на астравах Рукю каля 20 000 - 30 000 гадоў таму. У эпоху дзёмон мясцовая культура знаходзілася пад моцным уплывам больш паўночных Японскіх астравоў, аднак мела значныя асаблівасці, якія пашыраліся на шляху на поўдзень琉球弧の考古学 -南西諸島におけるヒト・モノの交流史-. Археолагамі высоўваецца думка, што ў неаліце насельніцтва поўдня Рукю было аўстранезійскімMark J. Hudson, ‘Austronesian’ and ‘Jo¯mon’ identities in the Neolithic of the Ryukyu Islands, што ў далейшым паўплывала на фарміраванне моўных і культурных адрозненняў рукюйцаў. Аднак генетычныя даследаванні паказваюць, што рукюйцы маюць адзінае паходжанне з іншымі нашчадкамі дзёмонRyukyuan, Ainu People Genetically Similar Read more from Asian Scientist Magazine at: http://www.asianscientist.com/2012/12/in-the-lab/ryukyuan-ainu-people-genetically-similar-2012/Genetic DNA of Okinawan people similar to people in the main islands of Japan — айнамі і японцамі.
Гісторыя
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні сфарміраваліся на астравах Рукю ў эпоху сярэднявечча. У 1429 г. склалася адзіная манархічная дзяржава з цэнтрам на АкінавеKingdom of Ryukyu . Яна стала буйным цэнтрам мараходства і гандлю ва Усходняй Азіі, што садзейнічала пашырэнню культурных сувязяў. Манархі Рукю прызнавалі залежнасць ад мінскага Кітая. У канцы XIV ст. імператар Чжу Юаньчжан даслаў на Рукю 36 кітайскіх дзеячоў разам з сем'ямі. Яны садзейнічалі ўкараненню кітайскай навукі, права і звычаяў.
К канцу XVI ст. з-за канкурэнцыі з партугальцамі, пірацтва і кітайскай палітыкі абмежавання знешніх сувязяў дзяржава Рукю апынулася ў стане крызісу. Гэтым скарыстаўся японскі даймё Таётомі Хідэёсі, які запатрабаваў ад астравіцян данінуRelations between Toyotomi Hideyoshi, the Shimazu Clan and the Ryukyu Kingdom. У 1609 г. дзяржава Рукю была падначалена японскаму ўладанню Сацума, хаця працягвала захоўваць аўтаномію і фармальнае падпарадкаванне кітайскім імператарамTHE FORGOTTEN DYNASTY OF THE RYUKYU ISLANDS.
У 1872 г. Японія фактычна далучыла Рукю да сваіх тэрыторый. У 1879 г. адбылася поўная інкарпарацыя ў склад японскай дзяржавы, якая мэтанакіравана праводзіла палітыку асіміляцыі мясцовага насельніцтва.
Пасля II Сусветнай вайны на Рукю ўзнік палітычны рух супраць амерыканскіх ваенных баз, з якога вылучыўся рух за незалежнасць. У 1970 г. сфарміравалася партыя незалежнасці Рукю..
Этналінгвістычныя групы рукюйцаў Рукюйцы падзяляюцца на некалькі этналінгвістычных груп, кожная з якіх размаўляе на асобным дыялекце (мове): Акінава (979 000 у 2016 г.)Okinawan, Ryukyuan, Central in Japan Ёнагуні (800 у 2016 г.)Yonaguni in Japan Ёрон (900 у 2016 г.)Yoron in Japan Кікай (13 000 у 2016 г.)Kikai in Japan Кунігамі (4 900 у 2016 г.)Kunigami in Japan Міяка (67 000 чал. у 2016 г.)Miyako, Ryukyuan, Southern in Japan Окі-на-эрабу (3 200 у 2016 г.)Oki-No-Erabu in Japan Току-на-сіма (5 000 у 2016 г.)Toku-no-shima in Japan Яеяма (47 000 у 2016 г.)Yaeyama in Japan
Асаблівасці культуры Матэрыяльная культура
Асноўным гаспадарчым заняткам жыхароў Рукю здаўна з’яўлялася сельская гаспадарка. Пераважала інтэнсіўнае земляробстваRoles of Agriculture in Small Island Economies State. Зямля апрацоўвалася ўручную з дапамогай цяжкай матыкі. Былі распаўсюджаны такія метады, як сезоннае чарагаванне сельскагаспадарчых культур, меліярацыя, высокія грады і інш. Вырошчвалі рыс, садавіну і гародніну, каноплі і бавоўнік як тэхнічныя культуры. Востраў Ісігакі нават у нашы дні славіцца рэкорднымі ўраджаямі рысу. Мужчыны займаліся пляценнем. Жыхары вострава Кумедзіма здаўна практыкавалі вытворчасць высокаякаснага шоўка. Жывёлагадоўля, лясная гаспадарка і рыбалоўства мелі дадатковы характар, але з канца XIX ст. роля рыбалоўства павысілася.
Усяго населена 110 астравоў архіпелага. Асноўнай тэрытарыяльнай адзінкай з’яўляецца сіма — востраў або вёска. Пасля 1724 г., калі высакародным сем'ям дазволілі сяліцца ў сельскай мясцовасці, з’явіліся дробныя феадальныя паселішчы яадуіSuzanne K. Fish, Paul R. Fish, M. Elisa Villalpando, Trincheras Sites in Time, Space, and Society. Звычайнае жытло нучыджаа каркаснае, крытае цяжкай дахоўкай, часцяком з драўлянымі калонаміA Traditional Okinawan House. У познім сярэднявеччы пачалося будаўніцтва ўмацаваных рэзідэнцый феадалаў гусукуOkinawan architecture . У 2000 г. месцы гусуку трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКАGusuku Sites and Related Properties of the Kingdom of Ryukyu. Дойліды Акінавы распрацавалі некалькі відаў каменных муроў.
Да нашых дзён захавалася традыцыйная вопратка русоу з канапляных тканін. Яе апранаюць падчас святаў.
Рукюйская кухня вядома вялікай колькасцю страў з рыбы, гародніны і садавіны. З Кітая прыйшоў звычай прыгатавання свініныOkinawa culture and history List. Прычым, астравіцяне выкарыстоўваюць ўсе часткі свінні. Сваё даўгалецце яны тлумачаць ужываннем здаровай і карыснай ежы. Папулярны рысавы алкагольны напой аваморы.
Грамадства Рукюйцы маюць складаную традыцыйную грамадскую сістэмуRyukyuans Facts, information, pictures. Ужо ў сярэднявечных кітайскіх пісьмовых помніках угадваліся астраўныя правадыры аджы, якія пазней сфарміравалі вышэйшы пласт насельніцтва юкачу. Сяляне і гандляры ўвайшлі ў ніжэйшы пласт простых людзей хакусаа. Абедзве сацыяльныя групы развіваліся паасобку і не ўступалі ў сумесныя шлюбы.
У XVIII ст. урад стымуляваў эндагамію і забараняў шлюбы па-за межамі вёскі або вострава. У выніку склалася дзве сістэмы сваяцтва, характэрныя для юкачу і хакусаа. Высакародныя колы прытрымліваліся жорсткай патрылінейнай сістэмы мунчуу, якая абмяжоўвала выбар шлюбных партнёраў пэўнымі сем'ямі. Лічылася, што парушэнне мунчуу прыводзіць да захворванняў нашчадкаў. Сваяцкая сістэма хакусаа мела назву удзі. Яна прадугледжвала значную розніцу ў сацыяльным статусе чальцоў адной сям'і і ўсяго рода. Шлюбу папярэднічалі заручыны убукуі і выкуп за нявесту інджоаджынг. З-за недахопу сродкаў вяселлі часцяком адкладваліся на няпэўны тэрмін, хаця муж і жонка ўжо жылі разам. Зямельная маёмасць перадавалася па мужчынскай лініі, прычым большую частку атрымоўваў старэйшы сын.
Хаця рэформы Мэйдзі стымулявалі разбурэнне феадальнай маёмасці і, разам з ёю, — старога падзелу на юкачу і хакусаа, рукюйцы доўгі час прытрымліваліся старых традыцый. У значнай ступені гэта тлумачыцца дыскрымінацыяй з боку японцаў.
Мастацкая культура і спорт У часы існавання дзяржавы Рукю сфарміравалася тэатральнае мастацтва, якое ўключала спевы, танцы, дыялогі, музычнае суправаджэнне. Сучасныя танцы падзяляюцца на 4 стылі: класічны котэн-буё, змяшаны зо-удуі, персанальны сасаку-буё і народны мінзоку-буёThe art of Okinawan dance. Найбольш вядомы стыль народнай песні — юнта з поўдня Рукю. Яго асаблівасць — чарагаванне вершаў з мужчынскім і жаночым хорамі.
На Акінаве і іншых астравах распаўсюджаны розныя віды спаборніцтваў, у тым ліку гонкі на лёгкіх суднах, бычыныя баі, адзінаборствы. Рукю лічыцца радзімай каратэHISTORY OF OKINAWA KARATE.
Рэлігія У XIII ст. вышэйшыя колы Рукю прынялі будызм. У далейшым гэтая рэлігія мела афіцыйны характар і падтрымлівалася мясцовымі манархаміAncestral Worship & Buddhism in Okinawa, Japan. Разам з ёю працягвалі існаваць традыцыйныя вераванні, заснаваныя на шанаванні духоўных істот камі. Вышэйшыя камі фактычна выконвалі функцыю багоў, аднак меліся камі пэўных месц, прыродных аб'ектаў, прафесійныя духі. Для іх шанавання ствараліся свяшчэнныя гаі. Рытуалы ў гонар родавых духаў футукі арганізоўваліся ў кожнай сям'і. Нават у людзей маглі мецца свае камі, чым тлумачыліся звышнатуральныя здольнасці некаторых з іх. Функцыю жрацоў выконвалі жанчыны, звычайна жонкі старэйшых сваякоў або абшчыннікаў. Меліся мужчыны-чараўнікі і прадракальнікі лёсу.
Зноскі
Спасылкі A Basic Guide to Resources on Okinawan and Ryukyuan History Warming to Ryukyu culture Genetic origins of the Japanese MAUI RYUKYU CULTURE GROUP Thomas Pellard, The linguistic archeology of the Ryukyu islands Пустовойт Е. В., История королевства Рюкю
Катэгорыя:Народы Японіі Катэгорыя:Народы Азіі