Збо́рная Да́ніі па гандбо́ле () — мужчынская нацыянальная зборная Даніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Дацкая гандбольная федэрацыя. Гандбольная зборная Даніі — двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і лідар па колькасці медалёў чэмпіянатаў Еўропы (5).
Гісторыя Гандбол — другі па папулярнасці від спорту ў Даніі пасля футбола. У 2003 Дацкая гандбольная федэрацыя мела больш за 146 000 членаў.
Чэмпіянат свету 2007 года У 2007 Данія брала ўдзел у Чэмпіянаце свету ў Германіі, дзе яны трапілі ў групу E разам з Анголай, Венгрыяй і Нарвегіяй. Атрымаўшы перамогі ў матчах з Анголай і Нарвегіяй, Данія выйшла ў асноўны раўнд, дзе трапіла ў групу з Харватыяй, Чэхіяй, Расіяй, Венгрыяй і дзейным чэмпіёнам — Іспаніяй.
Пачаўшы з паражэнні ад Харватыі, Данія перамагла ва ўсіх астатніх матчах. У чвэрцьфінале датчане перамаглі Ісландыю з мінімальнай розніцай 42:41, аднак у паўфінале саступілі Польшчы 36:33. У матчы за 3-е месца каманда перамагла Францыю 34:27 і заваявала бронзу.
Лінейны датчан Мікаэль Вестэргард Кнудсен увайшоў у склад зборнай усіх зорак чэмпіянату.
Чэмпіянат Еўропы 2008 года Тры разы запар заняўшы трэція месцы чэмпіянатаў Еўропы, зборная Даніі нарэшце ў 2008 года ў Нарвегіі заваявала золата. Толькі аднойчы каманда саступіла зборнай гаспадароў у зацятым дэрбі. У фінале Данія перамагла Харватыю 24:20. Варатар Каспер Віт і крайні Ларс Крысціянсен былі ўключаны ў зборную ўсіх зорак, а Ларс Крысціянсен яшчэ стаў і найлепшым бамбардзірам турніру.
Чэмпіянат Еўропы 2010 года Дзейныя чэмпіёны былі фаварытамі і на гэтым чэмпіянаце. Аднак Данія не выйшла ў асноўны раўнд, саступіўшы Ісландыі і Харватыі і задаволіўшыся перамогай над Іспаніяй 34:27 у матчы за 5-е месца.
Чэмпіянат свету 2011 года У 2011 года ў Германіі, атрымаўшы 9 перамог запар, Данія ўпершыню за 44 гады выйшла ў фінал Чэмпіянату свету. У апошнім матчы датчане саступілі Францыі 35:37 у авертайме. Такім чынам, на той час Францыя валодала ўсімі трыма тытуламі: чэмпіёнаў Еўропы, Алімпійскіх гульняў і свету.
Чэмпіянат Еўропы 2012 года На Чэмпіянаце Еўропы зборная Даніі зноў была адной з фаварытак як віцэ-чэмпіён свету. Аднак у групе яна саступіла Сербіі і Польшчы, прайшоўшы ў асноўны раўнд без заробленых пунктаў і павінна была не толькі перамагаць ва ўсіх матчах, але і спадзявацца на спрыяльныя вынікі іншых зборных. У апошнім туры толькі перамога Польшчы над Германіяй магла ўратаваць Данію, і Польшча атрымала цяжкую перамогу 33:32. Даніі заставалася проста перамагчы Швецыю, і з гэтай перамогай (31:24) Данія стала першай зборнай у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы, якая здолела выйсці ў паўфінал, маючы 0 пунктаў пасля групавога раўнду.
У паўфінале зборная Даніі зноў сустрэлася з іспанцамі, як гэта здарылася на мінулагоднім чэмпіянаце свету-2011. Данія зноў была мацнейшаю (25:24), а ў фінале ў малавыніковым матчы перамагла Сербію 21:19. Гэта зрабіла Данію першай гандбольнай зборнай, якая стала чэмпіёнам Еўропы пасля таго, як выйшла ў асноўны раўнд з 0 пунктаў.
Чэмпіянат свету 2013 года Дзейны чэмпіён Еўропы трапіў у групу B з Расіяй, Ісландыяй, Македоніяй, Катарам і Чылі. Датчане перамаглі ва ўсіх матчах, у 1/8 без праблем адолеўшы Туніс 30:23. Першая палова чвэрцьфінальнага матча супраць Венгрыі скончылася з камфортным лікам 18:11, аднак у другой палове завязалася напружаная барацьба; тым не менш Данія здолела атрымаць перамогу 28:26. Другі раз запар зборная Даніі выйшла ў паўфінал спаборніцтва, дзе сустрэлася з Харватыяй, якая выбіла з розыгрышу дзейных чэмпіёнаў, французаў. Нягледзячы на гэта, Данія правяла найлепшы свой матч на чэмпіянаце, перамогшы 30:24 і другі раз запар дасягнуўшы фіналу.
У фінале іх чакала зборная гаспадароў — Іспанія. Гэты матч стаў кашмарам зборнай Даніі, якая саступіла з непрыстойнай розніцай у 16 галоў, двойчы запар аступіўшыся ў фіналах чэмпіянатаў свету.
Храналогія выступаў
Чэмпіянат свету РокРаўндПазіцыя 1938Паўфінал43003620 19545 месца531024445 1958Паўфінал4440212186 19615 месца564029278 19647 месца7630310596 1967Фінал2640210778 1970Паўфінал463 03103116 1974Другі раўнд862036378 1978Паўфінал46411114101 1982Паўфінал47412150143 1986Другі раўнд87304152160 1990Не кваліфікаваліся------- 1993Другі раўнд97223145156 1995Папярэдні раўнд195203126117 1997Не кваліфікаваліся------- 19991/8 фіналу96402141140 2001Не кваліфікаваліся------- 2003Другі раўнд97403201193 2005Папярэдні раўнд135302174117 2007Паўфінал310703316283 2009Паўфінал410703298258 2011Фінал210901334256 2013Фінал29801291244 2015-------Агулам21/240 тытулаў12978*44930832765
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.
Чэмпіянат Еўропы РокРаўндПазіцыя 19944 месца47313150152 199611—12 месца126006132158 1998 Не кваліфікаваліся 20009—10 месца106204143153 20023 месца3 8611212190 20043 месца3 8602240206 20063 месца3 8512249231 2008Чэмпіён1 8701233193 20105—6 месца57502198184 2012Чэмпіён1 8602216201 2014Асноўны раўндАгулам10/112 тытулы583432117731668
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці. **Залаты фон — каманда перамагла ў спаборніцтве. Чырвоны прамавугольнік — чэмпіянат праводзіўся на радзіме.
Алімпійскія гульні 1972 — 13-е месца 1976 — 8-е месца 1980 — 9-е месца 1984 — 4-е месца 1988 — Не выступалі 1992 — Не выступалі 1996 — Не выступалі 2000 — Не выступалі 2004 — Не выступалі 2008 — 7-е месца 2012 — 6-е месца
Актуальны склад Склад на Чэмпіянаце Еўропы 2014 года.
Галоўны трэнер: Ульрык Вільбек
НумарІмяКаманда Гульні Галы Брамнікі 1 Ніклас Якабсен Райн-Некар Лёвен 92 1 16 Янік Крэйберг Б'ерынга-Сількебарг 31 0 Палявыя ігракі 2 Томас Могенсен Фленсбург-Гандэвіт 95 234 3 Мадс Крысціянсен Б'ерынга-Сількебарг 56 110 4 Клаус Томсэн Тым Твіс Хольстэбро 4 0 5 Мадс Ларсен Ольбарг 23 55 6 Каспер Мортэнсен Б'ерынга-Сількебарг 25 73 7 Андэрс Эгерт Фленсбург-Гандэвіт 116 444 13 Бо Шпэлерберг Кольдынг 215 298 14 Мікаэль Вестэргард Кнудсен Фленсбург-Гандэвіт 231 772 15 Еспер Нодэсбо Барселона 153 328 17 Ласэ Хансан Фленсбург-Гандэвіт 107 201 18 Ганс Ліндберг Гамбург 176 501 19 Рэнэ Хансан Кіль 72 117 21 Генрык Мельгаард Ск’ерн 42 85 22 Каспер Сёндэргаард Ск’ерн 131 290 24 Мікель Хансан ПСЖ 103 486
Спасылкі
Афіцыйная старонка Дацкай гандбольнай федэрацыі
Данія Гандбол Катэгорыя:Гандбол у Даніі