EeOneGuy (сапраўднае імя Іван Раманавіч Рудской; нар. , сяло Ганніўка, Вэрхнёдніпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — украінскі лэцплэер і відэаблогер, адзін з самых запатрабаваных відэаблогераў па меркаванні выдання «Газета. Ру». Уладальнік канала з назвай EeOneGuy на YouTube.

Біяграфія Іван нарадзіўся 19 студзеня 1996 года ў сяле Ганніўка Вэрхнёдніпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Маці — эканаміст, бацька — ветэрынар. У школе лічыўся выдатнікам. Вучыўся ў Днепрапятроўскім нацыянальным універсітэце на факультэце прыкладной матэматыкі, але датэрмінова спыніў навучанне. Пераехаў у Маскву (Расія).

Творчасць Зарэгістраваў свой канал з назвай EeOneGuy на YouTube 19 сакавіка 2013 года. У 2015 годзе прымаў удзел у здымцы YouTube Rewind, рэкламнай кампаніі Lenovo і фестывалі Videofan, стаў пераможцам прэміі «Лайк-2015», якая праходзіла ў рамках фестывалю «Видфест», у намінацыі «Лайк за лайфстайл».

У 2016 годзе сумесна з Сашай Спілберг і Мар’янай Ро сыграў адну з галоўных роляў у фільме студыі Bazelevs (прадзюсар Цімур Бекмамбетаў) — «Узламаць блогераў» (рэж. Максім Свешнікаў).

У маі 2016 года часопіс «Коммерсантъ Деньги» апублікаваў артыкул «Налог на кривляния», дзе ацаніў меркаваны гадавы даход Івана ад партнёрскай праграмы YouTube ў 300 тысяч долараў. У артыкуле таксама згадвалася прапанова старшыні камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Анатоля Аксакова аб стварэнні рэестра асоб, якія атрымліваюць даход ад размяшчэння відэаролікаў ў блогах. Дэпутат удакладніў, што Дзярждума гатова разглядзець пытанне аб увядзенні патэнтаў на падобную дзейнасць.

Палітычныя погляды Згодна з інфармацыяй, указанай на старонцы ў сацыяльнай сетцы УКантакце, Іван мае ліберальныя палітычныя погляды. У 2013—2014 гадах, падчас анексіі Крыма і баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, хлопец дадаваў сабе на сцяну УКантакце допісы і фота ў падтрымку Украіны. Пазней большасць гэтых допісаў былі выдалены.

У сакавіку 2021 года ў інтэрв’ю Дудзю Рудскі заявіў, што яму некалькі разоў «прапанавалі расійскі пашпарт», ад якога ён адмовіўся, пасля чаго неаднаразова заўважаў цікавасць з боку прадстаўнікоў расійскіх праваахоўных органаў. Паводле слоў Рудскага, такім чынам яго намагаліся запалохаць, таму ён вырашыў вярнуцца ва Украіну.

2 мая 2021 года блогер заявіў, што аўтар інтэрв’ю Юрый Дудзь выразаў з відэа «галоўны меседж». Паводле слоў Івана Рудскага, яго бабуля — ахвяра Галадамору, а дзядуля — рэпрэсій НКУС. Да таго Іван патлумачыў, што «РФ адабрала ва Украіны яе тэрыторыі (Данецк, Луганск, Крым) коштам тысяч жыццяў…».

Асабістае жыццё Сцвярджалася, што Іван быў у блізкіх адносінах з Мар’янай Ражковай (Мар’янай Ро). Мар’яна таксама відэаблогер на YouTube. У канцы 2016 года пара разышлася.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Блогеры