Ахоцкая культура (, ) — археалагічная культура, якая ў 1 тысячагоддзі н. э. — пачатку 2 тысячагоддзя н. э. ахоплівала басейн Ахоцкага мора, у тым ліку Сахалін, Курыльскія астравы і Хакайда.

Гісторыя даследавання Упершыню вылучана японскімі археолагамі ў 1890 годзе пасля раскопак на востраве Рэбун. Канчаткова паняцце ахоцкай археалагічнай культуры ўсталявалася ў 1933 годзе дзякуючы аналізу старажытных керамічных вырабаў, зробленаму Кона Хіраміта. У СССР публікацыі, прысвечаныя даследаванню ахоцкай культуры з’явіліся з 1970-х гадоў. У наш час у Японіі і Расіі ахоцкую культуру атаясняюць з 9 лакальнымі археалагічнымі культурамі, што выклікае навуковыя спрэчкі.

Паходжанне З канца 1930-х гадах японскія, а потым расійскія навукоўцы высоўвалі самыя розныя гіпотэзы паходжання Ахоцкай культуры. Найбольш ранняй была эскімоска-алеуцкая, аднак, да 1960-х гадоў яна страціла большасць прыхільнікаў і папулярнасць у навуковых колах набралі або гіпотэза міграцыі з Амурскага басейна, або аўтахтоннага паходжання праз трансфармацыю культуры Дзёмон.

Палеагенетычнае даследаванне 2007 года паказала, што культура фарміравалася носьбітамі 2 міграцыйных хваль. Першая хваля нарадзілася каля 2000 гадоў таму і паходзіла з Камчацкага паўвострава. Яе носьбіты былі вельмі блізкімі да сучасных ітэльменаў. Другая хваля пачалася каля 1600 гадоў таму. Яна паходзіла з вусця Амура. Яе носьбітамі былі продкі сучасных ніўхаў. На поўначы Хакайда выхадцы з Камчаткі і Амура змешваліся з прадстаўнікамі культуры Дзёмон.

Крыніцы

Спасылкі В. А. Дерюгин, К ВОПРОСУ ОПРЕДЕЛЕНИЯ ПОНЯТИЯ «ОХОТСКАЯ КУЛЬТУРА» ОХОТСКАЯ КУЛЬТУРА オホーツク古代文化浪漫 北と南の文化が出会う—オホーツク文化・擦文文化

Катэгорыя:Археалогія ў Японіі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Азіі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Расіі