Успенскі сабор () — найбуйнейшы храм горада Варна ў Балгарыі і кафедральны сабор Варненскай мітраполіі Балгарскай праваслаўнай царквы.

Размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Кірыла і Мяфодзія. Трохнефны купальны сабор быў афіцыйна адкрыты ў 1886 годзе як помнік вызвалення Варны ад асманскага валадарства. Адносіцца да кафедры мітрапаліта Варненскага.

Храм знакаміты выдатным зборам ікон, фрэсак і вітражоў. Большасць фрэсак унутры напісана ўжо пасля Другой сусветнай вайны. У час нядзельных і святочных набажэнстваў тут можна пачуць спевы самага вядомага балгарскага мужчынскага хору. У вячэрні і начны час храм падсвятляеццаВиртуальная Европа/Варна.

Спасылкі

Катедрален храм-паметник «Успенне Пресвятия Багародзіцы»

Катэгорыя:Варна Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Балгарыі