Анатоль Сцяпанавіч Красоўскі (, г. Крупкі Мінская вобл.) — беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік.

Біяграфічныя звесткі Скончыў фізічны факультэт БДУ. Педагог, кандыдат філасофскіх навук, аўтар дзясяткаў навуковых прац і шэрагу навучальных дапаможнікаў, распрацоўнік школьнага курсу «Этика и психология семейной жизни». У 1989 стварыў ААТ «Красіка»ААТ «Красіка» займалася выдавецкай дзейнасцю, пазней шматпрофільны бізнесам, у т.л. пастаўкамі на ўнутраны рынак экзатычнай садавіны і агародніны (некалькі гадоў займаючы лідыруючыя пазіцыі ў гэтым сегменце рынку), зерня, чая і мукі. Прадпрыемства ўдзельнічала ва ўсіх значных выстаўках і бізнес-канферэнцыях 1990-х у Беларусі. (; пазней — група кампаній). З пачатку 1990-х буйны прадпрымальнік, выдавец часопісаў «Я+Я», «Ідэал» і інш. Займаўся дабрачыннасцю, аказваў фінансавую падтрымку шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі. Быў жанаты, маў двух дачок.

Знікненне Вядомы як сябр палітыка Віктара Ганчара, аднаго з лідараў беларускай апазіцыі ў канцы 1990-х. Знік пры нявысветленых акалічнасцях 16 верасня 1999 у Мінску разам з В. Ганчаром.

У студзені 2003 года Пракуратура г. Мінска прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення В. Ганчара і А. Красоўскага. У датычнасці да іх знікнення падазраюцца былы генеральны пракурор і былы Дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў і былы камандзір СОБРа Дзмітрый Паўлічэнка, якія з 2004 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза, спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАsvaboda.org.

У 2012 годзе дачка і ўдава выйгралі справу супраць Беларусі з нагоды знікнення Анатоля Красоўскага ў Камітэце па правах чалавека ААН. КПЧ абавязаў Беларусь забяспечыць: дбайнае і эфектыўнае расследаванне; крымінальны пераслед і пакаранне вінаватых; належнае інфармаванне аб выніках расследавання; належную кампенсацыю. А таксама апублікаваць дадзенае рашэнне КПЧ і забяспечыць шырокае распаўсюджванне яго на рускай і беларускай мовах у Беларусі. Але Беларусь праігнаравала гэтае рашэнне, гэтак жа як і іншыя скаргі беларусаў у КПЧ, спасылаючыся на тое, што яны не прызнаюць кампетэнцыю Камітэтуsvaboda.org.

Літаратура

Спасылкі  — 2015, Белсат

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Зніклыя без вестак Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі