Ігнат Мартынавіч Будзіловіч (, Валынская губерня, цяпер Украіна — , Орша; Псеўданімы: Каткоў, Ян Піховіч) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі.

Біяграфія З небагатай шляхты. Скончыў (1859), служыў падпаручнікам у ў Маскве. Далучыўся да рэвалюцыйнай арганізацыі, падтрымліваў цесныя сувязі з паплечнікам К. Каліноўскага Л. Звяждоўскім, які быў пераведзены па службе з Вільні ў Маскву.

У красавіку 1863 года ўцёк з вайсковай часці і з Л. Звяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну для арганізацыі паўстанцкіх атрадаў. Пад псеўданімамі Каткоў і Ян Піховіч узначаліў паўстанцкі атрад у Аршанскім павеце. Наступаў на Бабінавічы і Лёзна. У канцы красавіка 1863 года пад Пагосцішчам атрад І. Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі і быў разбіты. Будзіловіча арыштавалі, пасля чатырохмесячнага следства асуджаны ваенным судом да расстрэлу.

Літаратура

В. (Ратч). Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. — Вильно, 1865; Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856—1865 гг.: Биобиблиографический словарь. — М., 1967.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў