Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў () — галоўны Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, галоўны дырыжор Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Народны артыст Рэспублікі Беларусь (2011).

Біяграфія А. М. Анісімаў нарадзіўся ў Маскве. Пасля вучобы ў і Ленінградскага харавога вучылішча імя М. І. Глінкі паступіў у Ленінградскую кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава, якую скончыў па класе харавога дырыжавання прафесара Я. П. Кудраўцавай. Спецыяльнасць оперна-сімфанічнага дырыжавання вывучаў у Маскоўскай кансерваторыі ў класе прафесараў А. А. Дзімітрыядзі і Л. М. Гінзбурга. Удасканальваўся ў аспірантуры ў прафесара Г. М. Раждзественскага.

Прафесійная кар’ера пачалася ў 1975 годзе ў Ленінградзе ў Малым тэатры оперы і балета. З 1980 года галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

З 1985 года галоўны дырыжор Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета і запрошаны дырыжор Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава.

З 1995 года галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Ірландыі, Філарманічнага аркестра г. Пусан (Рэспубліка Карэя) і Растоўскага музычнага тэатра. У тым жа годзе быў А. Анісімаў дырыжаваў першым канцэртам у Маскве вялікай опернай спявачкі Мантсерат Кабалье, які адбыўся ў КрамліЩуплов А., Копылов С. Ангел по имени Монтсеррат // Столица. — 1995. — № 12..

З 2002 года і па цяперашні час галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава стаў вядучым музычным калектывам краіны. У яго выкананні гучаць творы беларускіх кампазітараў, сучасная і класічная музыка сусветнага сімфанічнага і опернага рэпертуара. Гастрольны графік аркестра ўключае гарады Беларусі, Прыбалтыкі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Польшчы, Славакіі, Японіі і інш.

Са жніўня 2011 года Аляксандр Анісімаў галоўны дырыжор Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Пад кіраўніцтвам маэстра тэатр прадставіў прэм’еры опер «Аіда», «Мадам Батэрфляй», «Травіята», «Казка пра цара Салтана», «Яўген Анегін», «Севільскі цырульнік», «Флорыя Тоска», «Снягурка», «Пікавая дама»; балетаў «Шчаўкунок», «Дама пікаў», «Карсар» і канцэртныя праграмы.

З 2012 года кіраўнік студэнцкага аркестра Беларускай акадэміі музыкі, прафесар аркестравага факультэта. У сезоне 2012—2013 гадоў студэнцкі аркестр сумесна з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Анісімава прадставіў на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі пяць праграм: «» Равеля, Сімфонія № 9 Бетховена, III акт «Валькірыі» і III акт «Гібелі Багоў» Вагнера, «Паэма экстазу» Скрабіна, Сімфонія № 5 Кузняцова.

Выступленні Як запрошаны дырыжор Аляксандр Анісімаў выступаў у оперных тэатрах і канцэртных залах шматлікіх гарадоў былога Савецкага Саюза, у т.л. у Вялікім тэатры ў Маскве і Кіраўскім у Ленінградзе. Аляксандр Анісімаў дырыжаваў операй «Князь Ігар» Барадзіна на гастролях опернай трупы Кіраўскага тэатра ў Паўднёвай Карэі, прыняў удзел у пастаноўцы оперы «Вайна і мір» Пракоф’ева ў Сан-Францыска ў якасці асістэнта Валерыя Гергіева. Аляксандр Анісімаў супрацоўнічаў з Мсціславам Растраповічам у Англіі падчас пастаноўкі Брытэна.

Сусветныя гастролі маэстра Анісімава ўключаюць выступленні ў , , тэатры Калон (Аргенціна), Дзяржаўнай оперы Паўднёвай Аўстраліі, Ла Фенічэ ў Венецыі, ў Генуі, оперных тэатрах і Гамбурга, у Берліне, оперы Гарнье і оперы Бастыліі ў Парыж, ў Барселоне, на фестывалі Пучыні ў Клагенфурце (Аўстрыя). Выступаў з Галандскім сімфанічным аркестрам, філарманічнымі аркестрамі Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Монтэ-Карла і Ратэрдама, Літоўскім і Венгерскім Нацыянальным сімфанічнымі аркестрамі, сімфанічным аркестрам Бірмінгема, Каралеўскім філарманічным аркестрам Ліверпула, Лонданскім сімфанічным аркестрам, Нюрнбергскай філармоніяй, Маладзёжным аркестрам Аўстраліі, Лонданскім Каралеўскім філарманічным аркестрам і аркестрам Нацыянальнай акадэміі Санта-Чэчылія.

Маэстра ўвесь час працуе з Нацыянальным маладзёжным аркестрам Ірландыі, з якім ён паставіў Вагнераўскага цыкла «Пярсцёнка Нібелунгаў». Ён таксама плённа працуе з Ірландскай Операй і фестывалем ва Уэксфардзе, Аляксандр Анісімаў ганараваны званнем доктара музыкі (Honoris causa) Нацыянальнага ўніверсітэта Ірландыі, з’яўляецца Прэзідэнтам Вагнераўскага грамадства Ірландыі.

Пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава былі зроблены запісы ўсіх сімфоній, балетаў «» і «Поры года» Глазунова; усіх сімфоній і паэмы «Званы» Рахманінава ў выкананні Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Ірландыі (NAXOS). Дзясятая сімфонія Шастаковіча з маладзёжным аркестрам Аўстраліі (MELBA) атрымала прэстыжную ўзнагароду «Golden Ear» (USA). Вялікім поспехам карыстаецца запіс на DVD нашумелай пастаноўкі «» Шастаковіча ў Лісеу (EMI).

Сям’я Жанаты. Мае дзвюх дочак ад першага шлюбу і сына ад другога, чацвёра ўнукаў.

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1995). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996). Медаль Францыска Скарыны (1998). Лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая Маска» (2005)Маскоўская філармонія. Народны артыст Беларусі (2011). Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2020) «за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру і згоды ў грамадстве праз музыку, за рэалізацыю буйных рэспубліканскіх і міжнародных творчых праектаў»УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Спасылкі www.bpo.by

Катэгорыя:Оперныя дырыжоры Катэгорыя:Балетныя дырыжоры