Герб Ружа́наў — афіцыйны геральдычны сімвал Ружанаў. Гісторыка-геральдычная каштоўнасць Беларусі. Уваходзіць у Гербавы матрыкул Беларусі пад № 23.

Афіцыйнае апісанне:

У сярэбраным полі барочнага шчыта ў вянку з руж Святы Казімір з крыжом і лілеяй у руках.

Гісторыя Герб разам з магдэбургскім правам быў нададзены месту вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 20 чэрвеня 1637: «у сярэбраным полі вянок чырвоных руж, у цэнтры якога постаць святога Казіміра з крыжам і лілеяй у руках». Першапачаткова герб меў і іншыя дэталі: выяву рыцарскага шлема (сімвал мужнасці Сапегаў) і каралеўскай кароны (сімвала годнасці адзінага манаршага дому Кароны і Вялікага Княства Літоўскага).

Герб Ружанаў у цяперашняй форме быў рэканструяваны А. К. Цітовым. У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 ліпеня 1998Решение Ружанского поселкового исполкома от 30 июля 1998 г. № 93.. У гербавы матрыкул краіны герб быў унесены 24 верасня 1998 года пад № 23.

Зноскі

Літаратура

Адамушко В. И., Елинская М. М. Гербы и флаги Беларуси. — Минск: Беларусь, 2006. — 254 с.

Спасылкі Герб городского посёлка Ружаны // «Геральдика Беларуси»

Ружаны Катэгорыя:Ружаны