Агрэгат (ад — далучаны) — узбуйнены уніфікаваны (нармалізаваны) элемент () машыны, які адрозніваецца поўнай узаемазамяняльнасцю і самастойна выконвае пэўныя функцыі (напрыклад, электрарухавік, помпа). Машыннымі агрэгатамі часам называюцца -аўтаматы, транспарцёры і інш.
Таксама агрэгатам называецца сукупнасць дзвюх і болей машын ці апаратаў, якія працуюць сумесна, у адным комплексе, напрыклад, ворны агрэгат складаецца з трактара, плугоў і барон; дызель-генератар — з дызельнага рухавіка і электрагенератара; турбакампрэсар — з турбіны і кампрэсара.
Літаратура
Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў Катэгорыя:Праектаванне