Хофтарэн (, МФА: ) — шматпавярховы будынак у Гаазе, размешчаны па адрасе Рэйнстраат, 50 (Rijnstraat 50) побач з чыгуначным вакзалам і за 1 км на ўсход ад Біненхофа. З-за сваёй формы атрымаў мянушку «аўтаручка»,

Гісторыя Будынак узведзены ў 1999—2003 гадах. Праект будынка быў распрацаваны нью-ёркскім архітэктурным бюро і рэалізаваны галандскай кампаніяй Heijmans Bouw BV. Першапачатковы план прадугледжваў вышыню 170 м, але архітэктары і ўладальнік падчас будаўніцтвы пагадзіліся, што 142 м будзе дастаткова. Калі б першапачатковы план быў рэалізаваны, то Хофтарэн стаў бы самым высокім будынкам у Нідэрландах.

Архітэктура Вышыня небаскроба складае 142 м, што робіць яго самым высокім будынкам у Гаазе. Гэты офісны будынак налічвае 29 паверхаў, большая частка якіх занята Міністэрствам адукацыі, культуры і навукі, якое пераехала сюды ў 2003 годзе, адразу пасля завяршэння будаўніцтва Хофтарэн.

У будынку размяшчаецца Міністэрства адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў. Офісныя работнікі небаскроба жаляцца на свісцячы гук, які чутны ў будынку падчас моцнага ветру, прычынай чаго, верагодна, з'яўляецца адтуліна ў верхняй частцы вежы.

Спасылкі

Хофторен (Hoftoren)

Катэгорыя:Небаскробы Нідэрландаў Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гаагі Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў Катэгорыя:Будынкі, спраектаваныя Kohn Pedersen Fox