Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР на базе Наркамата камунальнай гаспадаркі БССРПастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.. Было скасавана ў 1957 годзеЗакон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года, яго функцыі былі перададзеныя Галоўнаму ўпраўленню камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР.

5 лютага 1968 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі было зноў пераўтворана ў Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР, якое ў 1973 годзе было перайменавана ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1979 годзе была зменена скарочаная назва міністэрства: Мінкамгас БССР на Мінжылкамгас БССР.

Структура на 1974 год Галоўнае ўпраўленне рамонтна-будаўнічых арганізацый; Упраўленне жыллёвай гаспадаркі; Упраўленне камунальных прадпрыемстваў; Аддзел добраўпарадкавання і капітальнага будаўніцтва; Аддзел тэхнічнай інвентарызацыіМИНСК. Краткая адресно-справочная книга .

Міністры

Сяргей Варно (1946 — 1947) Іосіф Драгун (1947 — 1949) Васіль Забела (1949) Сяргей Варно (1950 — 1957) Уладзімір Труноў (1968 — 1973) Артур Бязлюдаў (1973 — 1986) Міхаіл Мясніковіч (1986 — 1990) Барыс Батура (1990 — 1991)

Літаратура

Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 2. – Мн., 2000. – С.178–188.

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1957 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе