Алеа́ндр (Nérium) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства . Адзіны від — Алеандр звычайны (), кусты, шырока распаўсюджаны ў субтрапічных рэгіёнах планеты.

У якасці дэкаратыўнай расліны алеандр шырока выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне ў рэгіёнах з субтрапічным кліматам. Культывуецца і як пакаёвая расліна, якая прыгожа цвіце.

Алеандр — атрутная раслінаСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58, таму пры яго культываванні патрабуецца асцярожнасць. У соку алеандра ўтрымліваецца шэраг сардэчных гліказідаў, некаторыя з якіх знаходзяць медыцынскае выкарыстанне.

Назва Радавая назва Nerium утворана ад (neros) — сыры, што звязана з месцам, дзе звычайна расце расліны. Відавы эпітэт oleander паходзіць, магчыма, ад  — аліва і (aner) або (andros) — мужчына.

Распаўсюджанне

Радзіма алеандра — шырокая паласа сухіх і паўсухіх субтропікаў ад Марока і Партугаліі на захадзе да Паўднёвага Кітая на ўсходзе. Дзікі алеандр часта займае рэчышчы перасохлых рэк (крыкі, вадзі).

На тэрыторыі былога СССР вырошчваецца на Паўднёвым беразе Крыма, Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, паўднёвых раёнах Сярэдняй Азіі.

Батанічнае апісанне

Вечназялёныя кусты вышынёй 2—6 м. Лісце вузкае, да даўжынёй і да шырынёй,, ланцэтападобнае, супраціўнае. Кветкі яркія, простыя або махровыя, буйныя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Вяночак чырвоны, ружовы, белы ці жоўты. Плады — шматнасенныя лістоўкі, якія дасягаюць у даўжыню прыкладна . Размнажаюцца чаранкамі і насеннем.

Таксічнасць thumb|Структура гліказіду алеандрыну Усе часткі расліны атрутныя, што звязана з утрыманнем у іх алеандрыну, карнерыну і іншых сардэчных гліказідаў. Сок алеандра, ужыты ўнутр, выклікае моцныя колікі ў людзей і жывёл, ірвоту і дыярэю, а затым прыводзіць да сур’ёзных праблем у дзейнасці сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы. Сардэчныя гліказіды, якія ён утрымлівае, могуць выклікаць спыненне сэрца. У сувязі з атрутнасцю расліны яе не рэкамендуецца размяшчаць у дзіцячых установах.

Медыцынскае выкарыстанне У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце алеандра (), якое ўтрымлівае кардыятанічныя гліказіды, галоўны з якіх маназід алеандрын, вытворнае алеандрыгеніну.

Прэпараты, якія атрымліваюць з лісця, — нерыялін і карнерын, маюць выяўленыя кумулятыўныя ўласцівасці, — раней ужывалі ў растворах і таблетках як кардыятанічны сродак пры розных парушэннях сардэчна-сасудзістай дзейнасці.

Культываванне thumb|upright=0.7|Сеянец алеандра ва ўзросце двух месяцаў (вышыня расліны — каля ) Расліна засухаўстойлівая, але цеплалюбная, хоць і выносіць зімовыя недоўгачасовыя паніжэнні тэмпературы да . Ідэальна расце ва ўмовах міжземнаморскага клімату.

Ва ўмовах халаднейшага клімату алеандр вырошчваюць як кадушкавую расліну з зімовым утрыманнем у памяшканні (у цепліцы, аранжарэі), а таксама як пакаёвую расліну.

Агратэхніка Для актыўнага і працяглага цвіцення расліне патрабуецца яркае сонечнае асвятленне. Глеба павінна быць добра дрэнажаванай.

Размнажэнне — увесну насеннем, улетку чаранкамі.

У тым выпадку, калі галіны занадта выцягнуты ў вышыню, куст можна амаладзіць, коратка абрэзаўшы галіны вясной.

Сарты Выведзена мноства сартоў алеандра, якія адрозніваюцца габітусам (у тым ліку вышынёй сталых раслін — ад 1,8 ), афарбоўкай лісця, афарбоўкай вяночка; у некаторых сартоў кветкі простыя, у іншых — махрыстыя (з павялічанай колькасцю пялёсткаў).

Сістэматыка Раней род разглядаўся як алігатыпны, звычайна адзначалася існаванне трох відаў, аднак пазней было агульнапрызнана, што няма істотных падстаў для вылучэння відаў (Алеандр індыйскі) і (Алеандр духмяны). Абедзве гэтыя назвы цяпер уваходзяць у сінаніміку віду (Алеандр звычайны).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Information on Oleander toxicity , International Oleander Society

Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Кутровыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Міжземнамор’я Катэгорыя:Ядавітыя расліны