Сяргей Назаравіч Бубка (; нар. , Луганск, Украінская ССР) — украінскі спартсмен-лёгкаатлет па скачках з шастом. Першы ў свеце чалавек, які скокнуў вышэй за шэсць метраў.
Заслужаны майстар спорту СССР (1983). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988, 6-разовы чэмпіён свету (1983, 1987, 1991, 1993, 1995, 1997), чэмпіён Еўропы (1986) і СССР (1984, 1985). Пераможца Кубкаў свету і Еўропы (1985) у скачках з шастом. Сярэбраны прызёр міжнародных спаборніцтваў «Дружба-84».
Валодаў сусветным рэкордам у скачку з шастом ў закрытых памяшканнях (6,15 м) з 1993 па 2014 год (15 лютага 2014 г. рэкорд пабіў Рэно Лавілені). Валодае сусветным рэкордам у скачку з шастом на адкрытых арэнах (6,14 м) з 1994 года.
Літаратура
Катэгорыя:Спартсмены Украіны Катэгорыя:Банкіры Украіны