Бахшы (bagşy; baxshi; каракалп. baxsı; баксы; бакшы) — народны спявак, выканаўца фальклору ў цюркскіх народаў Сярэдняй Азіі, звычайна выступае на святах. Неад'емная частка бахшы — дутар, струнны шчыпковы музычны інструмент з доўгім грыфам, двума жыльнымі або нейлонавымі струнамі і грушападобным рэзанатарам.
Слова «бахшы» паходзіць ад санскрыцкага bhikshu — настаўнік. Мангольскія будысты так называлі людзей, якія валодаюць уйгурскай пісьменнасцю, таму ў XIII—XV стагоддзях словам «бахшы» называлі пісцоў.
У шаманізме бахшы выступаюць у ролі знахароў, ведзьмакоў, лекараў, якія з дапамогай песень і музыкі выганялі злых духаў.
У існуючай сістэме навучання бахшы значнае месца адводзілася паэтычным спаборніцтвам.
Падчас амаль усеагульнай непісьменнасці насельніцтва Сярэдняй Азіі бахшы з'яўляліся захавальнікамі народнай музычнай і фальклёрнай традыцыі, а таксама распаўсюджвалі класічныя творы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі многія творы, якія да гэтага існавалі толькі ў вуснай традыцыі, былі запісаныя.
У другую нядзелю верасня ў Туркменіі адзначаецца Дзень туркменскага бахшы.
У кіно «Баксы» — мастацкі фільм 2009 года, рэж. Гульшад Амарава.
Гл. таксама Акын Ашуг Гусаны
Літаратура
Спасылкі Чароўныя мелодыі Бахши. Нататкі аб мастацтве народных музыкаў, 21.05.2002. The Bakhshi
Катэгорыя:Музыка Туркменіі Катэгорыя:Музыка Узбекістана