World Open 2016 (таксама вядомы як Hanteng Autos World Open 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 31 ліпеня 2016 года ў юйшаньскай сярэдняй школе №1, у павеце Юйшань, Кітай. Турнір стаў 33-м розыгрышам World Open, які быў заснаваны ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, а таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (1984—2000, 2004—2009) і кубак LG (2001—2003). Кампанія Hanteng Autos упершыню спансавала World Open. Прызавы фонд турніру склаў £520,000, з якіх £90,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Алістэр Картэр, які перайграў на сваім шляху да тытула Ліама Хайфілда ў кваліфікацыі (5:4), Майка Дана (5:3), Сцюарта Бінэма (5:3), валійца Дэніэла Уэлса (5:4), шатландца Джона Хігінса ў чвэрцьфінале (5:0), тайца Цепчаю Ун-Ну ў паўфінальным матчы (6:1) і Джо Пэры ў фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 37-гадовы англічанін выйграў свой шосты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы турнір у кар'еры, а таксама першае рэйтынгавае спаборніцтва за тры з паловай гады (пасля перамогі на German Masters 2013 года). Дзякуючы гэтай перамозе, двухразовы фіналіст чэмпіянатаў свету падняўся ў рэйтынгу з 31-й на 16-ю пазіцыю, вярнуўшыся ў топ-16 упершыню з 2014 года.
Турнір
World Open 2016 стаў 33-м розыгрышам турніру, заснаванага ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, які таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры () (1984—2000; 2004—2009) і кубак LG () (2001—2003). У 2012 годзе першынства было перанесена ў Кітай і тры гады запар праходзіла ў горадзе Хайкоу.
World Open 2016 быў адноўлены пасля перапынку ў два сезоны і стаў праходзіць у павеце Юйшань. Турнір праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.
Матчы турніру гуляліся за васьмю сталамі ў юйшаньскай сярэдняй школе №1, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла амаль за два месяцы да гэтага на арэне Гільд Хол у Прэстане, Англія.
Прызавыя грошы
Кампанія Hanteng Autos упершыню спансавала World Open. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым спаборніцтвам на £42,000 і склаў £520,000. Таксама на £5,000 павысіўся і першы прыз турніру, склаўшы £90,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£90,000Фіналіст£40,000Паўфіналісты£21,000Чвэрцьфіналісты£12,5001/8 фіналу£8,0001/16 фіналу£6,5001/32 фіналу£4,000Найвышэйшы брэйк£2,000 Агульны прызавы фонд £520,000 Максімальны брэйк £35,000
Фармат турніру
На World Open 2016 прынялі ўдзел 132 гульцы, з якіх 121 — удзельнікі мэйн-тура і 11 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 120 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард і ўдзельнікаў адкладзеных матчаў стартавага раўнда, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 31 мая па 2 чэрвеня 2016 года (амаль за два месяца да асноўнай стадыі) на арэне Гільд Хол у Прэстане, Англія. Пры гэтым матчы з удзелам дзеючага пераможцы (Шон Мёрфі), чэмпіёна свету (Марк Сэлбі) і двух лідараў сярод кітайскіх снукерыстаў (Дзін Цзюньхуэй і Лян Вэньбо) гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 60 снукерыстаў, да якіх далучыліся 8 удзельнікаў адкладзеных матчаў 1/64 фіналу, а таксама яшчэ чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 56 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда і 4 пераможцы адкладзеных матчаў кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу World Open. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд і адкладзеныя кваліфікацыйныя паядынкі) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда, адкладзеных матчаў і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у юйшаньскай сярэдняй школе №1.
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 31 мая — 2 чэрвеня 9 5 Адкладзеныя матчы кваліфікацыі 25 ліпеня 9 5 Уайлдкард раўнд 25 ліпеня 9 5 1/32 фіналу 25—26 ліпеня 9 5 1/16 фіналу 27 ліпеня 9 5 1/8 фіналу 28 ліпеня 9 5 1/4 фіналу 29 ліпеня 9 5 1/2 фіналу 30 ліпеня 11 6 Фінал 31 ліпеня 19 10
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на World Open 2016 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 мая 2016 года (пасля чэмпіянату свету 2016). Першы нумар атрымаў дзеючы чэмпіён Шон Мёрфі, які займаў чацвёртае месца ў рэйтынгу на момант пасеву, а другі нумар атрымаў чэмпіён свету Марк Сэлбі, які быў лідарам сусветнага рэйтынгу.
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Шон Мёрфі (1) Сандэрсан Лэм (75) Сцюарт Бінэм (3) 5:3 Эдэн Шараў (84) Мартын О'Донэл (64) 4:5 Цаа Юйпэн Сцюарт Кэрынгтан (62) 52 Адам Дафі Джымі Робертсан (32) 5:2 Фрэйзер Патрык (86) Алістэр Картэр (30) 5:4 Ліам Хайфілд Джэймі Джонс (33) 2:5 Ван Юйчэнь Майк Дан (35) 5:4 Буньярыт Кеятыкун Стывен Магуайр (16) 5:0 Фан Сюнмань Кайрэн Уілсан (14) 5:1 Эндзі Хікс (А) Сяа Гадун (49) 5:0 Курт Данхэм Джо Свэйл (51) 1:5 Чжан Юн (76) Майкл Уайт (17) 5:4 Энтані Хэмілтан Роберт Мілкінс (19) 2:5 Джэймс Уатана Курт Мэфлін (48) 5:1 Дэвід Джон Цянь Пэнфэй (46) 0:5 Дэніэл Уэлс (70) Том Форд (41) 5:2 Крыстафер Кеоган Дэчават Пумджаенг (43) 3:5 Дуэйн Джонс (87) Марк Дэвіс (24) 5:0 Рыс Кларк (74) Грэм Дот (22) :Леа Фернандэз быў адхілены ад удзелу ў прафесійных турнірах падчас расследавання справы аб падазроных стаўках. Леа Фернандэз Джэймі Бёрнэт (56) 5:3 Рос М'юр (66) Эндру Хігінсан (54) 5:1 Адам Стэфанаў (А) Джо Пэры (9) 5:3 Хусэйн Вафаі Аюры (71) Марк Уільямс (11) 5:1 Скот Дональдсан Гэры Уілсан (40) 5:0 Джон Эстлі Фергал О'Браен (38) 5:3 Крэйг Стэдмэн Бэн Вуластан (25) 5:3 Янь Бінтаа Майкл Холт (27) 5:0 Чэнь Чжэ Робін Хал (57) 5:1 Эліат Слесар Олівер Лайнс (59) 5:3 Мічэл Ман Дзін Цзюньхуэй (8) Майкл Джорджыу Джон Хігінс (6) 5:0 Гарэт Ален (83) Ніл Робертсан (5) 5:4 Сідні Уілсан (78) Рыкі Уолдэн (7) 5:2 Джэйсан Уэстан (85) Ян Бэрнс (60) 5:3 Стывен Холуарт (А) Дэвід Грэйс (58) 5:4 Пол Дэвісан (77) Лука Брэсэль (28) 5:4 Пітэр Лайнс (А) Энтані Мак-Гіл (26) 5:1 Ітара Сантус Джэк Лісоўскі (37) 2:5 Тор Чуан Леонг Марк Джойс (39) 3:5 Лі Уолкер Бары Хокінс (12) 5:0 Чжаа Сіньтун Марка Фу (10) 5:3 Эшлі Х'юджыл (А) Робі Уільямс (53) 5:1 Дарыл Хіл (73) Кен Доэрці (55) 3:5 Сэм Крэйгі Раян Дэй (21) 5:1 Хамза Акбар (79) Мэцью Сэлт (23) 5:1 Джэк Джонс Сэм Бэйрд (44) 3:5 Алан Тэйлар (82) Мэцью Стывенс (42) 5:1 Джош Буало Род Лоўлер (45) 5:3 Найджэл Бонд (69) Роры Мак-Лаўд (47) 2:5 Джэймі Коўп (65) Дэвід Гілберт (20) 5:3 Майкл Уайлд (80) Алан Мак-Манус (18) 5:0 Хатэм Ясін Чжоу Юэлун (52) 5:4 Акані Сангсермсавад Лі Хан (50) 4:5 Джэймс Кэхіл (81) Мартын Гоўлд (13) 4:5 Хамад Міа Лян Вэньбо (15) Крыс Уэйклін (68) Дамінік Дэйл (36) 1:5 Чжан Аньда Марк Кінг (34) 5:4 Шон О'Саліван (72) Пітэр Эбдан (29) 5:1 Алекс Борг Цепчая Ун-Ну (31) 5:0 Напон Саенхам (67) Юй Дэлу (61) 5:3 Ян Прыс Альфрэд Бёрдэн (63) 5:2 Дэніэл Уомерслі (А) Джад Трамп (4) 5:1 Брэндан Сэрджант (А) Марк Сэлбі (2) Джымі Уайт (88)
Соценныя серыі
У 59 матчах кваліфікацыйнай стадыі World Open 2016 было выканана 25 соценных брэйкаў (на 5 больш, чым у мінулым розыгрышы). Лі Хан і Курт Мэфлін выканалі па два сэнчуры. Бары Хокінс, пасеяны на турніры пад 12-м нумарам, зрабіў брэйк у 142 балы, які стаў найвышэйшай на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Бары Хокінс 1 142 Джымі Робертсан 1 141 Цепчая Ун-Ну 1 136 Марка Фу 1 136 Лі Хан 2 135, 124 Бэн Вуластан 1 134 Курт Мэфлін 2 133, 101 Хамад Міа 1 126 Алістэр Картэр 1 125 Сэм Бэйрд 1 122 Мэцью Сэлт 1 118 Мічэл Ман 1 113 Том Форд 1 112 Ян Бэрнс 1 110 Дэніэл Уомерслі 1 109 Раян Дэй 1 107 Эшлі Х'юджыл 1 107 Акані Сангсермсавад 1 106 Энтані Мак-Гіл 1 103 Алан Мак-Манус 1 102 Янь Бінтаа 1 102 Джон Хігінс 1 101 Сідні Уілсан 1 100Увогуле 25 Найвышэйшы брэйк: 142 (Бары Хокінс)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі World Open прынялі ўдзел 60 удзельнікаў, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, 8 удзельнікаў адкладзеных матчаў кваліфікацыі, а таксама 4 уладальнікі ўайлдкард. Толькі Мартын Гоўлд (13) з першых шаснаццаці сеяных не патрапіў у асноўную стадыю.
Двухразовы пераможца турніру Джымі Уайт прыняў удзел у 27-м (з 32-х) розыгрышы першынства, паўтарыўшы, такім чынам, рэкордны паказчык Стыва Дэвіса.
На World Open 2016 удзельнічалі чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Хуан Цзяхаа, Ху Хаа, Сюй Сы і Лю Іцы, кожны з якіх быў дэбютантам спаборніцтва.
У 2016 годзе на World Open удзельнічаў 21 дэбютант: Кайрэн Уілсан (14), Лука Брэсэль (28), Робі Уільямс (53), Дэвід Грэйс (58), Олівер Лайнс (59), Сцюарт Кэрынгтан (62), Крыс Уэйклін (68), Дэніэл Уэлс (70), Чжан Юн (76), Джэймс Кэхіл (81), Алан Тэйлар (82), Дуэйн Джонс (87), Майкл Джорджыу, Сэм Крэйгі, Тор Чуан Леонг, Хамад Міа, Чжан Аньда, Хуан Цзяхаа, Ху Хаа, Сюй Сы і Лю Іцы.
Джон Хігінс з Шатландыі чатыры разы станавіўся пераможцам гэтага спаборніцтва (1994, 1999, 2005, 2008). Па тры разы на турніры перамагалі Марк Уільямс (1996, 2000, 2003) і Ніл Робертсан (2006, 2009, 2010). З астатніх удзельнікаў турніру пераможцамі станавіліся Джымі Уайт (1986, 1992) два разы, а таксама Пітэр Эбдан (1993), Марка Фу (2007) і Шон Мёрфі (2014) па адным разе.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі World Open 2016 года стаў 54-гадовы Джымі Уайт. Джэймсу Уатане падчас турніру было 46 гадоў, а Пітэру Эбдану, Алану Мак-Манусу і Роду Лоўлеру — па 45.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах World Open.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру