Уладзі́мір Фё́даравіч Міцке́віч ( г., в. Юравічы , РСФСР — ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыў Гомельскі заатэхнікум (1939), ваеннае авіятэхнічнае вучылішча (1940), вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) – КПСС.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 года заатэхнікам. У 1939—1946 гадах — у РСЧА. З 1946 года — інструктар Тамбоўскага абласнога камітэта ВКП(б), з 1948 — дырэктар Мінскай інкубатарна-птушкагадоўчай станцыі. Пасля працаваў інструктарам Мінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, з 1950 года 2-і, а пасля і 1-ы сакратар Смалявіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі.
З кастрычніка 1955 да красавіка 1962 года быў старшынёй Выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета.
З красавіка 1962 да студзеня 1968 года ўзначальваў Гродзенскі абласны камітэт КП(б) Беларусі.
З 1968Пастанова пленума ЦК КП Беларусі 22—23.01.1968 да 1974Пастанова XIII-га пленума ЦК КП Беларусі 29—30.04.1974 года быў сакратаром ЦК КП Беларусі.
З красавіка 1974 і да сваёй смерці быў першым намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР.
Абіраўся членам ЦК (1956) і бюро ЦК (1968) Кампартыі Беларусі, з 1976 да 1983 год быў членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС. Памяць Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя У. Ф. Міцкевіча
Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ