Смо́лавіцкі — меліярацыйны канал у Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Найда-Бялёўскага канала.

Даўжыня 13 км. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны пасёлка Старушкі, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Найда. У ніжнім цячэнні канала знаходзіцца возера Найда. Пабудаваны ў 1960 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Петрыкаўскага раёна