Бітва пры Сульцы — марская бітва паміж Карфагенам і Рымам падчас Першай Пунічнай вайны.

У 258 годзе да н.э. рымскі консул Гай Сульпіцый Патэркул хацеў здзейсніць набег на Афрыку, але быў адкінуты ветрам да Сардзініі, якую пачаў пустошыць. Ганібал, зноў прызначаны флатаводцам, папоўніў эскадру ў Карфагене і прыбыў на Сардзінію. Спецыяльна падасланыя дэзерціры сказалі карфагенянам, што Сульпіцый зноў збіраецца ў АфрыкуПервая Пуническая война.

Ганібал адплыў насустрач рымлянам. Ён быў зачынены ў нейкай гавані Сардзініі флотам рымлян і ў бітве страціў вялікую колькасць караблёў. Карфагеняне, прайграўшы марскую бітву, прысталі да берага, кінулі караблі і схаваліся ў горадзе Сульцы на востраве Сант-Антыёка. Карфагенскія ваяры забілі Ганібала камянямі і ўкрыжавалі ягоСражения на море в ходе Первой Пунической войны.

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Першая Пунічная вайна Катэгорыя:Бітвы Рымскай рэспублікі Катэгорыя:Бітвы Карфагена Катэгорыя:Бітвы III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:258 да н.э.