Васі́ль Канстанці́навіч Луцкін (, в. Пустынкі Магілёўскай губерні (цяпер Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — , ) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Брэсцкага (1959—1964) і Магілёўскага (1964—1974) аблвыканкамаў.
Біяграфія Член УКП(б) з 1940 г.
Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1934).
Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам у Мсціслаўскім раёне. Вучыўся на курсах у Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, затым служыў у Лепельскім артылерыйска-мінамётным вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1944 года на рацэ Шчара быў цяжка паранены, стаў інвалідам 2-й групы, дэмабілізаваны.
З верасня 1944 года працаваў дырэктарам Мсціслаўскай школы № 1, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага абкама КП(б)Б.
1947—1949 гг. — сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, 1958—1959 гг. — другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, 1959—1963 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета, 1963—1964 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Брэсцкага сельскага абласнога Савета, 1964—1974 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.
З 1974 года персанальны пенсіянер, жыў у Магілёве.
Член ЦК КПБ (1960—1976), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1975), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7-га і 8-га скліканняў.
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Тры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны II ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За працоўную доблесць»
Спасылкі 5 красавіка 2019 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Васіля Канстанцінавіча Луцкіна (1914—1981), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне