Паводка ў Рэспубліцы Македонія   — стыхійнае бедства, выкліканае моцнымі дажджамі 6-7 жніўня 2016 года. Больш за ўсё пацярпела сталіца дзяржавы, горад Скоп’е, дзе пад вадой аказаліся цэлыя кварталы на поўначы і ў цэнтры. Дажджы змылі ўчастак кальцавой дарогі вакол сталіцы, некаторыя аўтамабілі былі перакінутыя на сотні метраў. Ахвярамі сталі больш за 20 чалавек, некаторыя з якіх не маглі выбрацца з аўтамабіляў. Дзясяткі людзей атрымалі траўмы. Паўночны захад Македоніі пацярпеў ад парушэння работы аўтастрад і падачы электраэнергіі, некаторыя пасёлкі адрэзаныя ад астатняй краіны апоўзнямі глебы.

Катэгорыя:Паводкі паводле краін