Сталічная акруга, Сталічная тэрыторыя, Федэральная сталічная акруга, Федэральная сталічная тэрыторыя, Нацыянальная сталічная акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка прамога падпарадкавання цэнтральным уладам дзяржавы, якая выдзелена для сталіцы і не з'яўляецца суб'ектам федэрацыі або часткай правінцыі, у некаторых краінах-федэрацыях або ўнітарных краінах з падраздзяленнем на правінцыі-рэгіёны. Звычайна сталічная тэрыторыя (акруга) мае параўнальна невялікую тэрыторыю, прылеглую да горада-сталіцы.
Федэральныя сталічныя акругі — аўстралійская сталічная тэрыторыя — федэральная сталічная акруга Буэнас-Айрэс — федэральная акруга — сталічная акруга Каракас — нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі — федэральная акруга Мехіка — федэральныя тэрыторыі Путраджая, Куала-Лумпур — федэральная сталічная тэрыторыя Абуджа — сталічная тэрыторыя Ісламабад — федэральная акруга Калумбія (горад Вашынгтон) — горад-рэгіён Адыс-Абеба
Катэгорыя:Сталічныя раёны і тэрыторыі