Джыралама Фрэскабальдзі — (; верасень 1583, — ,) — кампазітар, арганіст, клавесініст, найбольш важны кампазітар на клавесіне і аргане ў ранняй музыцы барока.
Біяграфія
Пачаў сваю музычную кар'еру ў сваім родным г. Ферары з добра вядомым кампазітарам мадрыгалу Лудзаска Лудзаскі. Хутка, пасля сканчэння кіравання роду Эстэ ў г. Ферара ў 1597, Фрэскабальдзі пераехаў у Рым, дзе ён займаў розныя пасады ў Каталіцкім Касцёле як арганіста, у т. л. у Базілікі Святога Пятра і Папскай Юліянскай Капліцы, дзе ён пачаў працаваць з 1608. Ён заставаўся ў Рыме, за выключэннем кароткатэрміновага знаходжання ў Фларэнцыі з 1628 па 1634, дзе ён служыў у вялікага князя Фердзінанда II Медычы. Яго шматлікія італьянскія студэнты распаўсюджвалі яго ўплыў на самім паўвостраве, а Ёхан Якаб Фробергер і Ёхан Каспар Керл, распаўсюдзілі ўплыў Фрэскабальдзі сярод паўночных еўрапейцаў.
Творы Фрэскабальдзі на клавішных уключаюць танцавальныя суіты; варыяцыі; імправізацыі; часцяком разборлівыя; такаты; і строга сфармаваныя контрапунтычныя рычэркары і канцоны. Яго найбольш вядомая калекцыя Fiori musicali (1635), складаецца з такатаў, рычэркараў і капрычыа, якія выкарыстоўваюцца падчас Імшы; тыя часткі часта ўлучаюцца ў мелодыі Рыгарыянскіх спеваў. Яго вучнем можна назваць і І. С. Баха, які ў маладосці капіраваў некаторыя свае творы з Fiori musicali.
Бібліяграфія Palisca, Claude V., Baroque Music (1968) Hammond F. Girolamo Frescobaldi. Cambridge: Harvard UP, 1983 Klein H. Die Toccaten Girolamo Frescobaldis. Mainz; London; New York; Paris; Tokyo: Schott, 1989 Place A. de. Girolamo Frescobaldi.. Paris: Fayard, 2002
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Арганісты Італіі Катэгорыя:Піяністы Італіі Катэгорыя:Кампазітары эпохі барока Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары XVII стагоддзя