Наро́дны камісарыя́т заме́жных спраў Белару́скай ССР быў ўтвораны 24 сакавіка 1944 года згодна з Законам БССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Народнага камісарыята замежных спраў БССР»Закон БССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Народнага камісарыята замежных спраў БССР». З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў БССР.
Гісторыя Міжнародна-палітычны статус Беларусі пасля Другой сусветнай вайны змяніўся. 1 лютага 1944 года, напярэдадні канферэнцыі ў Думбартум-Оксе, дзе планавалася абмеркаваць праект Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога ўсе саюзныя рэспублікі атрымалі права ўступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дагаворы і абменьвацца консульскімі і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сакавіку 1944 года быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў Беларусі. Першым міністрам стаў Кузьма Кісялёў. З усіх саюзных рэспублік толькі Беларусь і Украіна сталі членамі ААН, улічваючы іх уклад у разгром фашызму і велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. 26 чэрвеня 1945 года БССР разам з іншымі 50 дзяржавамі падпісала Статут ААН, ратыфікаваны Вярхоўным Саветам БССР 30 жніўня 1945 года.
Наркамы Кузьма Кісялёў (1944 — 1946)
Літаратура
Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991 гг.). В 3 ч. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 123.
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе