Да́р'я Сярге́еўна Наву́мава (нар. , п. Патока, , Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларуская цяжкаатлетка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года.
Біяграфія Дар’я Навумава нарадзілася 26 жніўня 1995 года ў пасёлку Патока Клічаўскага раёна ў шматдзетнай сям’і Сяргея і Ірыны Мацвееўны Навумавых.
Вучылася ў Слабодскай базавай школе. Да 10 класа школы Дар’я займалася штурханнем ядра і кіданнем дыска, затым перайшла ў цяжкую атлетыку, патлумачыўшы гэта тым, што з-за невысокага росту ёй цяжка было канкураваць на дарослым узроўні. Затым скончыла Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву. У наш час вучыцца на факультэце фізічнага выхавання ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2012 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юнакоў у катэгорыі да 69 кг. У далейшым выступала ў катэгорыі да 75 кгНавумава Дар’я. На чэмпіянаце Еўропы 2014 года спартсменка заняла 4-е месца, а на Чэмпіянаце свету 2015 года — 5-е месца.
У 2016 годзе дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў вагавай катэгорыі да 75 кг, саступіўшы толькі Лім Джон Сім з КНДР, заваявала сярэбраны медаль, які стаў першым медалём Беларусі на гэтых гульнях. Усе шэсць спроб Дар’я Навумава сталі ўдалымі: у рыўку яна па чарзе ўзяла 107, 112 і 116 кілаграмаў, а ў штуршку — 136, 139 і 145, сумарны вынік Дар’і Навумавай склаў 261 кілаграмДар’я Навумава прынесла Беларусі першы мэдаль на Алімпіядзе.Бобруйчанка Дарья Наумова завоевала первую медаль Беларуси на Олимпиаде-2016 .
Жыве ў Бабруйску.
Дасягненні ГодСпаборніцтвыМесца правядзенняВагавая катэгорыяРывок, кгШтуршок, кгСума, кгМесца2014Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы Тэль-Авіў, Ізраільда 75 кг10813324142015Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы Х’юстан, ЗШАда 75 кг11514225752016Летнія Алімпійскія гульні Рыа-дэ-Жанэйра, Бразіліяда 75 кг116142258Выява:Silver medal icon.svg
Спасылкі
Дар’я Навумава на сайце IWF
Катэгорыя:Цяжкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа