Міністэ́рства мясцо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята мясцовай прамысловасці БССР. У 1953 годзе было аб'яднана з Міністэрствам мясцовай паліўнай прамысловасці. У 1957 годзе Міністэрства мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР было скасавана. У 1960 годзе кіраўніцтва яго паўнамоцтвамі пераходзяць да Галоўнага ўпраўлення мясцовай прамысловасцю. У 1965 годзе зноў створана Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР. У 1991 годзе Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР было ліквідавана.
Структура на 1974 год Упраўленне матэрыяльных фондаў, збыту і транспарту Аддзел лёгкай прамысловасці Аддзел металаапрацоўчай прамысловасці Аддзел музычнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Аддзел будаўнічых матэрыялаўМИНСК. Краткая адресно-справочная книга .
Міністры Якаў Каган (1946 — 1951) Пётр Брэнч (1951 — 1953) Георгій Семяніхін (1965 — 1975) Дзімарфант Данілаў (1975 — 1977) Леў Русакоў (1977 — 1984) Мікалай Косцікаў (1984 — 1990)
Літаратура
Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965-1991). Ч. 1. — Мн., 2000. — С. 141—144.
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1953 годзе