Джавід Шакіравіч Гамза́таў (нар. 27 снежня 1989, Кізілюрт, Дагестанская АССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Трохразовы чэмпіён Беларусі, Бронзавы прызёр Універсіяды 2013 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра 2016 года. Па нацыянальнасці лезгінДесять фактов о Джавиде Гамзатове, который принес Беларуси первую за 8 лет медаль Игр в борьбе .

Біяграфія Джавід Гамзатаў нарадзіўся ў Дагестане. Бацькі Джавід родам з сяла Куруш Хасавюртаўскага раёнаКизилюртовец приносит Белоруссии медаль чемпионата мира … . Займаўся вольнай барацьбой у ДЮСШ № 1 г. Кізілюрт. Першы трэнер Хайбула Магамедрасулавіч Хайбулаеў.

У 2006 годзе пераехаў у Беларусь, дзе стаў займацца ў Аліма Селімава і Маліка Эскендарава.

У 2012 годзе заваяваў бронзавы медаль на Чэмпіянаце Беларусі 2012 года ў Магілёве ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2013 года ў Будапешце. Бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Чэмпіён Беларусі 2015 і 2016 гадоў у вагавай катэгорыі да 85 кг. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра ў вагавай катэгорыі да 84 кг.

Вучыўся на завочным аддзяленні юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Спасылкі 2013 SENIOR WORLD CHAMPIONSHIP Джавид Гамзатов

Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па грэка-рымскай барацьбе