Юджын Лаянс (, ; , в. Узляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — ) — амерыканскі , , .
Біяграфія У 1907 годзе разам з бацькамі эміграваў у ЗША. Вучыўся ў Калумбійскім універсітэце. Працаваў журналістам, у 1920 годзе працаваў у Неапалі (Італія), дзе, зацікаўлены справай у дачыненні да італа-амерыканскіх анархістаў Сака і Ванцэці, сабраў матэрыял наведаўшы роднае сяло Сака. У Італіі Лаянс наведаў пасольства СССР і прапанаваў свае паслугі як сувязніка, але быў арыштаваны італьянскай паліцыяй і высланы ва Францыю.
Вярнуўшыся ў ЗША правёў 1921-22 гады ў Бостане, працуючы ў абарону Сака і Ванцэці, часта наведваў іх у турме.
У канцы 1922 года стаў рэдактарам ілюстраванага выдання «Soviet Russia Pictorial», які выдаваўся таварыствам «Сябры Савецкай Расіі», звязаным з тады нелегальнай Кампартыяй ЗША. Пасля закрыцця часопіса стаў карэспандэнтам бюро ТАСС (1924-27).
Творы The Life and Death of Sacco and Vanzetti. International Publishers, New York 1927. Modern Moscow. Hurst & Blackett, London 1935. Moscow Carrousel. Knopf, New York 1935. Assignment in Utopia. Harcourt, Brace, New York 1937. Stalin, Czar of all the Russias. Lippincott, Philadelphia 1940. The Red Decade. The Stalinist Penetration of America. Bobbs-Merrill, Indianapolis 1941. Our Unknown Ex-President. A Portrait of Herbert Hoover. Doubleday, Garden City 1948. Our Secret Allies. The Peoples of Russia. Duell, Sloan and Pearce, New York 1953. Herbert Hoover. A Biography. Doubleday, Garden City 1964. David Sarnoff. A Biography. Harper & Row, New York 1966. Workers’ Paradise Lost. Fifty Years of Soviet Communism. A Balance Sheet. Funk & Wagnalls, New York 1967.
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі