Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя На могілках. Пабудавана ў 1910 годзе з цэглы. Прыпісная да Троіцкай царквы.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб'ёмам, да якога далучаюцца прамавугольныя ў плане апсіда і прытвор. Шатровы дах завершаны чатырохгранным драўляным барабанам з макаўкай, прытвор — шчытом з 2 арачнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным праёмам у кілепадобным абрамленні. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны нішамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Міра Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1910 год у Беларусі