Антон Антонавіч Алешка (, в. Балотчыцы, цяпер  — , Слуцк) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся 1 лютага 1913 года ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1931 годзе 2-гадовыя педагагічныя курсы пры Слуцкім педагагічным тэхнікуме, да 1935 працаваў настаўнікам у мястэчку Лапічы (цяпер Асіповіцкі раён). Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў 1941 годзе.. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў спачатку на Заходнім, а потым — на 3-м Беларускім фронце. Пасля вайны служыў ваенным урачом у ваенна-паветраных сілах. Дэмабілізаваўся ў 1963 годзе. Жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1951 года.

Памёр 13 верасня 1971 года ў Слуцку. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 10/2, рад 2, уч. 20).

Творчасць Дэбютаваў апавяданнямі ў 1932 годзе . У 1938—1939 гадах апублікаваныя некалькі апавяданняў і аповесць «Маладосць» А. Алешкі (часопіс «Полымя»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969), «Неба на замку» (выбранае, 1974, 1984).

Асноўная тэма творчасці пісьменніка — жыццё і баявыя подзвігі савецкіх лётчыкаў.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Крыніцы

Літаратура Антон Антонавіч Алешка // БЭ ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.249

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі